peoplepill id: mikhail-fedotovich-zhavrid
MFZ
Russia
6 views today
6 views this week
Mikhail Fedotovich Zhavrid
Soviet geographer

Mikhail Fedotovich Zhavrid

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet geographer
A.K.A.
Mikhail Zhavrid Mikhail Fyadotavich Zhawryd Mikhail Fiadotavich Zhawryd Mikhail Zhawryd Mikhail Zhauryd Mikhail Fyadotavich Zhauryd
Places
Work field
Gender
Male
Birth
Place of birth
Malaja Sliva, Slutsk Uyezd, Minsk Governorate, Belarus
Death
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
85 years
Education
Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1932)
Employers
Belarusian State University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Minsk State Linguistic University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Positions
dean
Awards
Order of the Badge of Honour
(1949)
Medal "For Valiant Labour in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
Order of the Badge of Honour
(1961)
The details (from wikipedia)

Biography

Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1906, в. Малая Сліва, Слуцкі павет — да 1991, Мінск) — беларускі вучоны, выкладчык, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1926). У 1927 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929 г. перавёўся на сацыяльна-эканамічны факультэт Педагагічнага інстытута, які скончыў у 1932. З 1926 па 1930 гады працаваў у Мінскім акружным аддзеле адукацыі. У 1930—1933 гадах быў выкладчыкам і дырэктарам Мінскага будаўнічага тэхнікума, у 1933 г. пераведзены на працу ў Мінскі Гідратэхнікум. У 1935 годзе дырэктар Цэнтральнага інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. З 1936 года працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага дэканам геаграфічнага факультэта і намеснікам дырэктара. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю па тэме «Размяшчэнне прамысловасці Магілёўскай вобласці БССР», але абараніць яе не паспеў. З пачаткам вайны быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, дзе працаваў у школе настаўнікам геаграфіі. У 1943 г. быў накіраваны на станцыю Сходня каля Масквы для працы у адноўленым БДУ, дзе выконваў абавязкі старэйшага выкладчыка і загадчыка Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў сакавіку 1944 быў накіраваны на працу дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута, з чэрвеня 1944 дырэктарам Мінскага педінстытута. У маі 1945 года быў прызначаны намеснікам Міністра народнай асветы БССР, у сакавіку 1948 года дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў, сыйшоў з пасады дырэктара ў 1961 годзе. Паўторна падрыхтаваў і абараніў дэсертацыю. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. З 1953 па 1962 год — загадчык кафедры палітэканоміі Інстытута замежных моў, адначасова выкладаў у БДУ.

Узнагароды

Узангароджаны медалем «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», двойчы ордэнам «Знак Пашаны» (1949, 1961).

Зноскі

Літаратура

  • Жаврид, М. Ф. Белорусское стекло / М. Ф. Жаврид. — Минск : Наука и техника, 1969
  • Новікаў, С. Я. Ля вытокаў стварэння мінскага МДЛУ / С. Я. Новікаў // Вестник Минского государственного лингвистического университета : Вестник МГЛУ : научно-теоретический ежегодник. — 2012. — № 11. — С. 219—223.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikhail Fedotovich Zhavrid is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Mikhail Fedotovich Zhavrid
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes