Michal Ablamowicz
Quick Facts
Biography
Міхал Абламовіч (польск.: Michał Abłamowicz; 1775 — 23 кастрычніка 1839) — дзяржаўны службовец і землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецага роду Абламовічаў герба «Абданк». Нарадзіўся ў сям’і Кароля Абламовіча і Ганны з Эйсмонтаў. Меў пяцёра братоў, у тым ліку Ігнація, фізіка, прафесара Кіеўскага ўніверсітэта, Вікенція і Іосіфа (нар. 1803), дактароў медыцыны Віленскага ўніверсітэта.
Адвакат (1802), потым навагрудскі межавы суддзя. Судзіўся з Міхаілам Пашкевічам (1809). Арандаваў зямлю ў в. Кукевічы Дамініка Абламовіча (1811), пазней уладальнік маёнтка Жухавічы Навагрудскага павета.
Памёр 23 кастрычніка 1839 года. Пахаваны каля касцёла Святога Юрыя ў Паланечцы.
Сям’я
У шлюбе з Вікторый Абламовіч меў дзяцей:
- Лаўрэнцыя Тэрэза;
- Юліян Арыян (нар. 1809). Выхаванец Віленскага ўніверсітэта (1832), калежскі сакратар (1841). Выбіраўся дэпутатам ад дваранства (1834 1843), служыў засядацелем у Навагрудскім павятовым судзе. У шлюбе з Антанінай Антонаўнай з Анцутаў (у другім шлюбе Ваніна) з якой меў двух сыноў і адну дачку;
- Уладзіслаў (нар. 1812). Выхаванец Віленскага ўніверсітэта (1832), губернскі сакратар (1835). Служыў у канцылярыі Навагрудскага павятовага маршалка (1835—1842). У шлюбе з Ганнай з Анцутаў, з якой меў сыноў;
- Казімір Мечыслаў;
- Дамінік (нар. 1815). Студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, магчыма, удзельнік паўстання 1831 года. Сышоў за мяжу ў 1833 годзе.
Сыны валодалі ў 19 ст. спадчыннымі маёнткамі Жухавічы і Уцеха Навагрудскага павета.
Зноскі
Літаратура
- Міхаіл (8) // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — С. 41. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.