peoplepill id: michail-dmitrievitsj-kononov
MDK
Russia
8 views today
8 views this week
Michail Dmitrievitsj Kononov

Michail Dmitrievitsj Kononov

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Михаил Дмитриевич Кононов
Places
Gender
Male
Place of birth
Bobr
Place of death
Saint Petersburg
Age
66 years
The details (from wikipedia)

Biography

Біяграфія

Міхаіл Конанаў нарадзіўся 21 студзеня 1906 года ў вёсцы Бобр (цяпер — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 19301931 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1937 годзе Конанаў скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут. У 1939 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім(руск.) бел. і 1-м Беларускім франтах. Да восені 1944 года маёр Міхаіл Конанаў камандаваў 51-м танкавым батальёнам 220-й асобнай танкавай брыгады(руск.) бел. 5-й ударнай арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы.

Батальён Конанава паспяхова прарваў варожую абарону і першым у брыгадзе выйшаў да ракі Піліца, захапіў і ўтрымліваў пераправы праз яе. Падчас пераследу адступаючых нямецкіх войскаў батальён знішчыў каля 5 варожых апорных пунктаў і першым уварваўся ў горад Скернявіцы, разграміўшы ў вулічных баях прыблізна полк пяхоты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў Вісла-Одэрскай аперацыі» маёр Міхаіл Конанаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

16 красавіка 1945 года ў час баёў на подступах да Берліну Конанаў атрымаў цяжкае раненне і быў адпраўлены ў шпіталь. Пасля вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. У 1959 годзе ў званні падпалкоўніка Конанаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Ленінградзе, працаваў інжынерам на Адміралцейскім заводзе. Памёр 9 мая 1972 года, пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Аляксандра Неўскага(руск.) [[|бел.]], двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

У гонар Конанава названая вуліца ў яго родным пасёлку.

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Буров А. В. Кононов Михаил Дмитриевич. Ленинградский инжинер / Твои Герои, Ленингад, 2-е изд., доп. Л.: Лениздат, 1970.
  • Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского Союза. Справочник — СПб., 2010.
  • Голушко И. М. Танки оживали вновь. — И.: Воениздат, 1977.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Michail Dmitrievitsj Kononov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Michail Dmitrievitsj Kononov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes