Marie Lupu
Quick Facts
Biography
Марыя Лупу Радзівіл (рум.: Maria Lupu; 1625, Ясы — 14 студзеня 1660, Львоў) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзеячка праваслаўнай царквы ВКЛ.
Паходжанне
Дачка малдаўскага гаспадара Васіле Лупу і Тудоскі Бучэч. Яе сястра Раксанда была замужам за сынам Багдана Хмяльніцкага Цімафеем.
Біяграфія
Марыя атрымала добрую адукацыю, ведала латынь і грэчаскую мову. З будучым мужам Янушам Радзівілам вяла перапіску на польскай мове, падпісваючыся «Maria hospodarowna ziem Moldawskich» (Марыя, дачка гаспадара Зямлі Малдаўскай).
Першай жонкай Януша Радзівіла была Катажына Патоцкая ― унучка гаспадара Малдовы Ераміі Водэ Мовіле. У канцы 1644 года Януш Радзівіл, заручыўшыся падтрымкай караля Уладзіславы IV Вазы і згодай бацькоў нявесты, пасватаўся да Марыі Лупу, паслаўшы ёй скрыні з тканінамі, залатыя і сярэбраныя вырабы.
Вяселле адбылася ў лютым 1645 года ў Ясах з удзелам шматлікіх высокіх гасцей, вянчаў маладых кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла.
Ад мужа княгіня Марыя Лупу атрымала ў валоданне вёскі Орлю і Любчу ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ.
Застаючыся, у адрозненне ад пратэстанта-мужа, праваслаўнай, пабудавала ў 1652 годзе ў Кейданах царкву. Падчас руска-польскай вайны 1654—1667, была на баку рускіх, абараняла з сялянамі маёнтак Віжуны ад шведаў.
Пасля смерці мужа (1655) спрабавала вярнуць каштоўнасці з свайго пасагу, якія захоўваліся ў скарбніцыРадзівілаў, але стрыечны брат мужа ― слуцкі князь Багуслаў Радзівіл ― ухіліўся ад размовы. Марыя пакінула завяшчанне, у якім адпісала 700 тысяч злотых Пячэрскай лаўры, Успенскаму манастыру ў Заблудуве і двум віленскім манастырам. Яна вызначыла месцам свайго пахавання манастыр у Заблудаве, калі ў віленскім Святадухаўскам манастыры гэта па нейкай прычыне апынецца немагчымым.
Князь Багуслаў апратэставаў завяшчанне, спасылаючыся на ўшчамленне правоў сваёй жонкі Ганны Марыі (падчарыцы Марыі Лупу). Пратэст неаднаразова разглядаўся Літоўскім трыбуналам, завяшчанне так і не было выканана.
Памерла ў Львове. Астанкі былі пахаваныя да 1917 года ў цынкавай труне Слуцкага Трайчанскага манастыра.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Marija Lupu // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326"></a>
- ↑ Видни български родове. Княз Василий Лупу.
- ↑ Марыя Лупу на Радаводзе.
- ↑ Винюкова-Волкова В. Найгарніша дівчина князівства // Подолянин. — Луцк: 2010.
- ↑ Горобець В, Чухліб Т. Тиміш Хмельницький і Розанда Лупул. Український похід в Молдавію в 50-х роках XVII ст. // Незнайома Кліо. Таємниці, казуси і курйози української історії. Козацька доба. — Київ: Наукова думка, 2004. — С. 310.
- ↑ Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. — Wilno: Nakładem M. Mindelsohna, 1859.
- ↑ Widacka H. Mołdawska małżonka Janusza Radziwiłła.Pałac w Wilanowie.
- ↑ Пазнякоў В. С. Радзівіл Марыя // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.: 2014.
- ↑ Polski slovnik biograficzny. — Warszawa etc. — Т. 30. — part 3.
- ↑ Mironowicz A. Monaster Zaśnięcia NMP w Zabłudowie // Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego. — 2007. — С. 16-17.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Западной Руси. — Т. 8. — № 81-84.
- ↑ Ярошевич А. Духовное завещание княгини Марии Радзивилл и православный Слуцк // Обретение образа. Православная белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусская Православная Церковь, 2009.
- ↑ Kalamajska-Saed M. Portrety I zabytki ksiazat Olelkowiczow w Slucku. — Warszawa, 1996.
Літаратура
- Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества (последняя треть XIV — начало XIX в.). ― Кишинев, Штиинца, 1987. с. 202—205. С. 464
Спасылкі
- Princess Мария Радзивилл // Генеалогия: Мария Лупу Радзивилл