peoplepill id: marcin-siestrzanek-karnicki
Marcin Siestrzanek-Karnicki
The basics
Quick Facts
The details (from wikipedia)
Biography
Марцін Карніцкі (польск.: Marcin Siestrzanek-Karnicki; 1787 — 1847) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Карніцкіх. Нарадзіўся ў сям’і Францішка Карніцкага і Ганны з Беніслаўскіх.
Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1816—1819 гадах, маршалак шляхты Віцебскай губерні ў 1826—1828 і 1830—1834 гадах.
Сям’я
Ажаніўся з Сафіяй Борх, дачкой графа Юзафа Борха, віцебскага губернскага маршалка (1802—1805, 1808—1814). Меў адну дачку Эмілію (1815—1895), якая выйшла замуж за Яна Непамуцэна Карніцкага.
У культуры
Пісьменнік і гісторык Міхал Борх, брат жонкі, у сваёй працы «Два словы пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843) змясціў верш, прысвечаны маршалку Марціну Карніцкаму.
Зноскі
Літаратура
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Полацкай (Віцебскай) губерні ў 1772—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2017. — Вып. 22. — С. 380—383.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article.
The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Marcin Siestrzanek-Karnicki is in following lists
comments so far.
Comments
Credits
References and sources
Marcin Siestrzanek-Karnicki