M. V.
Quick Facts
Biography
Міхаіл Паўлавіч Урончанка (руск.: Михаил Павлович Вронченко) (1802, Копысь, Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя — 14 (26) лістапада 1855, Харкаў, Харкаўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр (1848 г.).
Біяграфія
Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1819 г.), Маскоўскую школу калонаважатых (1822 г.). Вывучаў астраномію ў Дэрпцкім універсітэце (1824—1828 гг.). У 1823—1824 гг. рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губерні. У Вільні пазнаёміўся з А. Міцкевічам. У руска-турэцкую вайну 1828—1829 гг. праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве, Балгарыі. У 1837—1841 гг. член камісіі па кіраванні Закаўказскім краем. 3 1843 г. у запасе, працаваў у Міністэрстве народнай асветы(руск.) бел.. У 1848 г. вярнуўся на вайсковую службу ў Галоўны штаб Рускай імператарскай арміі. Да 1854 г. узначальваў трыянгуляцыйныя работы.
Навуковая дзейнасць
Вынікам падарожжа па Малой Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (1838—1840 гг.).
Літаратурная дзейнасць
Займаўся перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі ў перакладзе Урончанка выйшлі ў Санкт-Пецярбургу паэма Байрана «Манфрэд»(англ.) бел., трагедыя У. Шэкспіра «Гамлет» (абедзве 1828 г.); пераклаў трагедыю ў вершах І. В. Гётэ «Фаўст» (1844 г.).
Зноскі
- ↑ Егоров Б. Ф. Вронченко // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ М. М. Вронченко, Михаил Павлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VII. — С. 376.
Літаратура
- Карлюкевіч, А. Урончанка Міхаіл Паўлавіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.
- Шостьин, Н. А. Михаил Павлович Вронченко: Военный геодезист и географ. — М.: Геодезиздат, 1956. — 88 с., 4 л. карт.
Слоўнікі і энцыклапедыі | |

Слоўнікі і энцыклапедыі | |
Нарматыўны кантроль | LCCN: n88055114 · VIAF: 84144648384902685670 |
Нарматыўны кантроль | LCCN: n88055114 · VIAF: 84144648384902685670 |