Ludwik Jelski
Quick Facts
Biography
Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны, Гарадзенскі павет — 8 жніўня 1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр французскіх драгунаў (1813).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амеліі з Прозараў.
У 1807—1810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага корпуса ў маскоўскай кампаніі 1812 года. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).
Вярнуўся на Беларусь у 1815 годзе, ажаніўся з Клацільдай з Манюшкаў і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павета. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польскага банка (1828).
Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў намеснік міністра скарбу, потым у эміграцыі.
У першым шлюбе меў сына Уладзіміра і дачку Ізабелу. Другі раз ажаніўся з Габрыэляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка.
Ушанаванне памяці
- Памятная шыльда з імёнамі Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага і Людвіка Ельскага, стваральнікаў Польскага цэнтральнага банка, размешчаная на будынку Польскага цэнтральнага банка 6 мая 1998 г. Фота 2012 г.
Зноскі
Літаратура
- Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.