peoplepill id: lieanila-carniauskaja
Belarus
4 views today
5 views this week
Lieanila Čarniaŭskaja
Belarusian translator and writer (1893-1976)

Lieanila Čarniaŭskaja

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian translator and writer (1893-1976)
A.K.A.
Леаніла Чарняўская Леаніла Гарэцкая
Places
Work field
Gender
Female
Age
82 years
Family
Spouse:
Maksim Haretski
Children:
Halina Hareckaja
The details (from wikipedia)

Biography

Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (16 лістапада 1893, вёска Таргуны, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1976) — беларускі празаік, перакладчык, педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 да 1918 г. працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залессе на Дзісеншчыне. У 1919—1923 гг. выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 г. разам з мужам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Мінск. Затым жыла ў Горках Магілёўскай вобласці. У 1932 г. пераехала ў Кіраў (былая Вятка), куды быў высланы муж, працавала выхавацельніцай у дзіцячым садзе, потым жыла ў гарадскім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобласці), у Ленінградзе (з 1947).

Творчасць

Першая праца выйшла ў 1919 г. — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданне «Мікітка» апублікавала ў 1921 г. (газета «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 года навучання (1919, перавыдавалася да 1936 г.). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бяздзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).

Пераклала на беларускую мову аповесці В.Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А.Іркутава «Пан Бергер падае ў адстаўку» (1931), Я.Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданні старога матроса» С.Заяіцкага (1930), «Рэха» Э.Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзведзя» Э.Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р.Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Эўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г.Краўса (1932), «Тыля Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А.Чэхава, А.Серафімовіча, У.Гаршына, Г.Караленкі, Д.Маміна-Сібірака і інш.

Спасылкі

Зноскі

Літаратура

  • Леаніла Усцінаўна Чарняўская // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Жанчына вялікага сэрца і мужнасці.// Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса".- Горкі: 2001. С. 147-154.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Lieanila Čarniaŭskaja is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Lieanila Čarniaŭskaja
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes