peoplepill id: leonid-martinovich-dayneko
LMD
Belarus Russia
10 views today
10 views this week
Leonid Martinovich Dayneko
Soviet writer and poet

Leonid Martinovich Dayneko

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet writer and poet
Work field
Gender
Male
Place of birth
Dzmitrawka 2
Age
79 years
The details (from wikipedia)

Biography

Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 жніўня 2019) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 гг. адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 года займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя).

Памёр 21 жніўня 2019 года. Пахаваны 25 жніўня на могілках у Калодзішчах.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976).

Аўтар раманнай дылогія «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраванным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992).

Гістарычныя раманы

Вядомы як адзін з лепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеянне ў якім адбываецца ў XV—XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Прэміі і ўзнагароды

  • Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа (1989) за гістарычны раман «Меч князя Вячкі» (1987)
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага (1990) за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» (1987) і «След ваўкалака» (1988).
  • Прэмія імя Валянціна Пікуля (2010) з уручэннем залатого медаля за цыкл гістарычных раманаў.
  • Медаль «500-годдзе Аршанскай бітвы» (2015).

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 259.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 11.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 2. — Мн., 1993. — С. 312.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 168.
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Leonid Martinovich Dayneko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Leonid Martinovich Dayneko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes