Lenina Mironava
Quick Facts
Biography
Леніна Мікалаеўна Міронава (2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР)— беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Кафедра інтэр'еру і абсталявання, Кафедра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва). Сябра грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў».
Біяграфія
Нарадзілася ва Украіне. Закончыла архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з выдатным дыпломам. У 1954 годзе пераехала ў Мінск, дзе паступіла вучыцца ў аспірантуру пры АН БССР па спецыяльнасці «архітэктура». Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр'еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін. Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку. У канцы ХХ стагоддзя атрымала званне прафесара.
Выдала шэраг падручнікаў:
- «Каларыстыка» (1974)
- «Вучэнне аб колеры» (1993)
- «Колер у выяўленчым мастацтве» (2011)
Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.
Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек». На асабістам сайце Леніны Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць Казіміра Малевіча, Юрыя Тарэева, Канстанціна Міхеева, Рыгора Іванова і іншых творчых асоб. Таксама там надрукаваны яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая.