Konstantin Nikolayevich Polozov
Quick Facts
Biography
Канстанцін Мікалаевіч По́лазаў (22 чэрвеня 1914, Віцебск — 10 верасня 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
К. М. Полазаў нарадзіўся ў віцебску. атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў слесарам. У Чырвонай Арміі з 1936 г. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1939).
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Цэнтральным, Сцяпным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў старшы лейтэнант К. М. Полазаў вызначыўся ў жніўні 1944 г. у баях за горад Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асноўных сіл брыгады. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.04.1945 г.
Пасля вайны жыў у вёсцы Буявіна Калінінскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці, да 1969 г. працаваў у калгасе.
Зноскі
Літаратура
- Полазаў Канстанцін Мікалаевіч //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 450.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
- Канстанцін Мікалаевіч Полазаў на сайце «Героі краіны»