Karol Morawski
Quick Facts
Biography
Караль Мараўскі (1767 — 6 кастрычніка 1841) — ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Дамброва», сын Ігнацыя Фелікса Мараўскага.
Біяграфія
У маладосці жыў у Вене. Служыў у 2-м пешым рэгіменце вял. булавы ВКЛ (з 1789 - палкоўнік). На чале палка ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (у т.л. ў бітвах пад Мірам 11 чэрвеня 1792 і Берасцем 23 ліпеня 1792), за мужнасць узнагароджаны крыжам «Віртуці мілітары». Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі Мараўскі выйшаў у адстаўку. У пачатку паўстання 1794 накіраваны Тадэвушам Касцюшкам 14 красавіка ў ВКЛ для арганізацыі паўстанцкіх узброеных сіл з рангам «генерал-маёр, камандуючы літоўскім войскам». Мараўскаму было даручана далучыць да паўстання армію ВКЛ, шляхецкае паспалітае рушэнне, а таксама ўзброіць народ. Аднак Мараўскі быў перахоплены расійскім атрадам, высланы ў Сібір, а яго маёнтак канфіскаваны. Вызвалены ў 1797 Паўлам І, у званні генерал-маёра прыняты ў расійскую армію. Атрымаў ад Паўла І чын камергера і ўвайшоў у бліжэйшае атачэнне імператара. Пасля жыў у сваім маёнтку Завушша каля Нясвіжа. У 1812 служыў у арміі Напалеона ў званні генерала брыгады. Уваходзіў у склад некалькіх масонскіх ложаў.
Зноскі
Спасылкі
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |