Karalina Ramanchuk
Quick Facts
Biography
Караліна Раманчук (13 лютага 2000 — 28 мая 2022, г. Віцебск) — беларуская футбалістка.
Клубная кар’ера
Пачынала футбольны шлях у ДЮСШ СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў трэнера Міхаіла Харытанюка. У 2016-м годзе у складзе зборнай Беларусі U-17 згуляла ва ўсіх трох матчах кваліфікацыі ЧЕ-2017. У наступным годзе на дарослым узроўні дэбютавала ў складзе «Нёмана», за які выступала да канца 2020-га. За гэты час абаронца двойчы выйгравала бронзу чэмпіянату Беларусі (2019, 2020 гады), правёўшы за гродзенак 60 матчаў жаночай лігі і забіўшы адзін мяч.
На пачатку 2021 года падпісала кантракт з толькі створанай жаночай камандай «Віцебска». У дэбютным для сябе чэмпіянаце «Віцебск» фінішаваў сёмым з дзесяці. Стала лідаркай каманды па колькасці хвілін на полі.
Пахаваная ў Рацічах Гродзенскага раёна.