peoplepill id: kaciaryna-sumarava
KS
Belarus
6 views today
6 views this week
Kaciaryna Sumarava

Kaciaryna Sumarava

The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
45 years
Family
Education
Belarusian College of Arts named Ivan Akhremchik
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1998)
Belarusian State Academy of Arts
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-2004)
Kaciaryna Sumarava
The details (from wikipedia)

Biography

Кацярына Сумарава (нар. 22 красавіка 1979, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

  • 1990—1998 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка
  • 1998—2004 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
  • 2005 — стыпендыят праграмы «Вольнае даследаванне», Акадэмія мастацтваў Карары, Італія
  • 2007 — член Беларускага саюза мастакоў
  • 2008 — член Савета маладых творцаў пры Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь

З 2000 года прымае ўдзел у міжнародных мастацкіх пленэрах Беларусі, Польшчы, Літвы, Славеніі, Японіі, Арабскіх Эміратаў і іншых краін. З’яўляецца дыпламантам і стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2001, 2003). У 2001 годзе таксама атрымала Гран-пры Рэспубліканскага конкурса, прысвечанага 550-годзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы. Творы Кацярыны Сумаравай знаходзяцца ў мінскам Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, мастацкай галерэі горада Оршы, прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

Персанальныя выстаўкі

  • 2015 — «Памежны стан», Мінск, Галерэя М. Савіцкага
  • 2014 — «Суб’ектыўныя краявіды», Абу-Дабі, ААЭ
  • 2014 — «Liwa affect», галерэя «New Day», Мінск
  • 2013 — «Ружа вятроў», галерэя Guru Caffee Club, Мінск
  • 2012 — «Панарама года», галерэя Tut.by, Мінск
  • 2012 — «Панарама года», аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі
  • 2009 — «Суб’ектыўныя краявіды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2007 — «Суб’ектыўнае», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск
  • 2006 — «Пад позіркам цішыні», музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
  • 2005 — Выстаўка графічных твораў, амбасада Рэспублікі Беларусь у Італіі, Рым
  • 2003 — «ANTIK», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск

Групавыя выстаўкі

  • 2015 — «Лабірынт ІІ», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — «Тэрыторыя сонца», III міжнародная выстаўка, арт-цэнтр Марка Шагала, Віцебск
  • 2014 — «Формазмест-703», IV біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац Мастацтва, Мінск
  • 2014 — «Арэна. БелАрт», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — «Лабірынт», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта», выстаўка сучаснага мастацтва, БелЭкспа, Мінск
  • 2014 — «Клара і Роза. Штучнае асвятленне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2013 — «Н2О», галерэя «Універсітэт Культуры»
  • 2013 — «Праект», рэспубліканская мастацкая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
  • 2013 — «У пошуках Атлантыды», выстаўка па выніках пленэру ў Межава, Орша, Віцебск
  • 2012 — «Young Belarus Transformation», галерэя «D.E.V.E.», Бруге, Бельгія
  • 2012 — ІІІ біенале жывапісу, графікі і скульпуры «Тэстамент», Палац мастацтва, Мінск
  • 2012 — V Beijing International Art Biennale China, Нацыянальны музей, Пекін, Кітай
  • 2010 — VII міжнародная біенале сучаснага мастацтва, Гюмры, Арменія
  • 2010 — ІІ біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
  • 2010 — «Women and Art», міжнародная біенале, Нацыянальны мастацкі музей, Шарджа, ААЭ
  • 2009 — «Pienkuw», міжнародныя мастацкія сустрэчы, Хелм, Польшча
  • 2009 — «Калядны фэст», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
  • 2008 — «Прэзентацыя» (сумесны беларуска-нямецкі праект — выстаўкаа-канферэнцыя), музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
  • 2008 — Рэспубліканская выстаўка пейзажу, Палац мастацтва, Мінск
  • 2008 — «Новы час», рэспубліканская моладзевая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
  • 2008 — І-я Нацыянальная біенале мастацтваў, Палац мастацтва, Мінск
  • 2008 — «Словы і фарбы», міжнародная выстаўка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск.
  • 2007 — «Па-за блакітам», міжнародная выстаўка, Брусель
  • 2007 — «Pienkow 2007», выстаўка па выніках пленэру, Акадэмія мастацтваў, Познань, Польша.
  • 2006 — «Зямля пад белымі крыламі», рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 75-годззю Уладзіміра Караткевіча, Палац мастацтва, Мінск. Беларусь.
  • 2005 — Выстаўка ў межах Міжнароднага тэатральна-мастацкага фестывалю «Zdarzenia», Польша
  • 2003 — «Зэльва 2003», выстаўка па выніках IV Міжнароднага жывапіснага пленэру, Галерэя польскага саюза мастакоў, Варшава, Польшча
  • 2003 — «Скажам дзецям „Так“», выстаўка UNICEF, Мінск
  • 2001 — Выстаўка фіналістаў Osaka Triennale 2001 (Х Міжнародны конкурс сучаснага мастацтва) Contemporary Art Spase Osaka (CASO), Японія
  • 2001 — Выстаўка, прысвечаная памяці Хаіма Суціна, галерэя Літоўскага саюза мастакоў, Вільнюс, Літва
  • 2000 — Выстаўка па выніках міжнароднага пленэру «Слядамі Манюшкі», Пултуск, Беласток, Варшава (Польшча), Вільнюс (Літва)

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Kaciaryna Sumarava is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Kaciaryna Sumarava
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes