Juryi Malumau
Quick Facts
Biography
Юрый Георгіевіч Малумаў (26 студзеня 1953 года ў Мінску) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік (1979) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыст (1987).
З красавіка 1980 — ліпень 1994 г. служыў на пасадах аператыўна-начальніцкага складу органаў Міністэрства ўнутраных спраў. З ліпеня 1994 па студзень 1996 старшыня Камітэта па барацьбе з карупцыяй Адміністрацыі прэзідэнта, начальнік галоўнага упраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. З студзеня 1998
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання . З студзеня 1996 па студзень 1998 — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета XIII-га склікання. У студзені 1998 — кастрычніку 2000 начальнік галоўнага упраўлення Выканкама Саюза Беларусі і Расіі і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Юры Малумаў, займаючы пасаду намесніка начальніка аддзела Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, быў адным з аўтараў антыкарупцыйнага дакладу А. Лукашэнкі (1993). Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. падтрымаў кандыдата А. Лукашэнка і ўвайшоў у склад выбарчага штаба.
Будучы віцэ-спікерам парламента, забяспечваў адкліканне дэпутацкіх подпісаў пад зваротам групы дэпутатаў у Канстытуцыйны суд, што прывяло да зрыву імпічменту А. Лукашэнка. Таксама ён старшыняваў на дэпутацкім сходзе, які прыняў рашэнне аб незаконным роспуску Вярхоўнага Савета, і быў адзіным з удзельнікаў сходу, хто ўстрымаўся пры галасаванні.
9 лістапада 2000 года прызначаны саветнікам-пасланцам пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі .
10 кастрычніка 2003 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы , хаця яго папярэднік, Леанід Рачкоў, фармальна не быў адстаўлены яшчэ праз адзін месяц. Толькі 6 мая 2004 года Юрый Малумаў быў фармальна адстаўлены з пасады саветніка-пасланца ў пасольстве ў Расіі . Адстаўлены з пасады пасла стаў 26 жніўня 2011 года.
Жанаты. Мае трох сынавей.