Jury Śmirnoŭ
Quick Facts
Biography
Юрый Васілевіч Смірноў (нар. 2 верасня 1925, в. Дзешукава, Макар’еўскі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 25 чэрвеня 1944, в. Шалашына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
На фронце з 1943 года. Вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944 года ў складзе танкавага дэсанту прарваўся ў тыл ворага каля в. Шалашына Дубровенскага раёна. Цяжка паранены, трапіў у палон. Нягледзячы на катаванні, не выдаў ворагу ваеннай тайны і быў распяты на сцяне бліндажа.
Памяць
Пахаваны ў гарадскім пасёлку Арэхаўск. У в. Шалашына на месце яго гібелі устаноўлены помнік. Рашэннем Мінгарвыканкама № 349 ад 26 сакавіка 1953 года яго імем была названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.
У 1973 годзе быў узведзены Мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе яму была прысвечана адна із кампазіцый.
Літаратура
- Смiрноў Юрый Васiльевiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 15. — Мн., 2002. — С. 58