Józef Gawrylik
Quick Facts
Biography
Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, г. Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі ім. Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы.
З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ.
У 1928 абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства.
Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне». Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне».
У 1931 быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 абменены на палітычных вязняў з СССР. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прысуджаны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада 1937 года «тройкаю» НКВД па Ленінградскай вобласці асуджаны да расстрэлу. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм).
Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956.
Зноскі
- ↑ Гаврилик Иосиф Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
- ↑ Возвращённые имена. Книги Памяти России. (руск.)
- ↑ Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
- ↑ Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Алег Латышонак
Спасылкі
- Слоўнік Маракова
- Дадатак да слоўніка Маракова
- Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. ISBN 966-7841-40-5 (Т. 1) ISBN 966-7841-68-5 (укр.)
Нарматыўны кантроль | VIAF: 301261266 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | VIAF: 301261266 |