peoplepill id: jazep-najdziuk
JN
Belarus
6 views today
6 views this week
Jazep Najdziuk
Belarusian publisher

Jazep Najdziuk

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian publisher
Places
Gender
Male
Place of birth
Bojdaty, Belarus
Place of death
Inowrocław, Poland
Age
74 years
Education
Vilnius University Faculty of History
The details (from wikipedia)

Biography

Язэп Найдзюк, Юзаф Александровіч (12/15 мая 1909, в. Бойдаты Ваўкавыскага павета, цяпер Ваўкавыскі раён — 14 лютага 1984, Інаўроцлаў) — беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар.

Біяграфічны нарыс

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Бойдатах і Вярэйках Ваўкавыскага павета. Пасля сканчэння школы (1923) паступіў у Ваўкавыскую настаўніцкую семінарыю, аднак з фінансавых прычын быў вымушаны перапыніць навучанне. Увосень 1925 перабраўся ў Вільню, напачатку працаваў на транспарце. Як вольны слухач, навучаўся на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, чаму спрыялі беларускія дзячаы ў Вільні Ф. Ярэміч і А. Станкевіч. Працаваў друкаром у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, хутка стаў яе дырэктарам (1926—1941). Належаў да БХД. Рэдагаваў часопіс «Шлях моладзі» (1929-39), адзін з найбольш папулярных у Заходняй Беларусі. Часопіс быў зачынены польскімі ўладамі, у жніўні 1939 рэдактар Я. Найдзюк, выдаўцы і члены рэдакцыйнай калегіі арыштаваныя і зняволеныя ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Вызвалены пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі (верасень 1939), вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях, таксама пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літве. Аўтар папулярнага нарысу гісторыі Беларусі «Беларусь учора і сяння» (1940, лацінкай).

У час II сусветнай вайны з восені 1941 жыў у Мінску, працаваў у школьным інспектараце. Спачатку займаўся выданнем часопіса «Беларуская школа», які меў кампенсаваць нястачу дазволеных акупацыйнымі ўладамі падручнікаў. З канца 1942 стаў тэхнічным кіраўніком «Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску» (ВШПЛМ), супрацоўнічаў з мінскімі газетамі. Быў намеснікам члена Галоўнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) у Мінску было выпушчана (кірылічным шрыфтам) 2-е, значна пашыранае, выданне кнігі «Беларусь учора і сяння», якая ў 1944 выкарыстоўвалася як падручнік у школах на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь.

Улетку 1944 выехаў у Германію, жонка з дзецьмі засталася ў Беларусі. Пасля вайны Я. Найдзюк, хаваючыся ад савецкай дзяржбяспекі, пераехаў у Польшчу дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем Юзафа Александровіча. Ад 7 чэрвеня 1945 працаваў у Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве, у перыяд (1955—1971) — яе дырэктарам. Быў вядомым у горадзе спецыялістам-паліграфістам. Займаўся мясцовым краязнаўствам («Inowroclaw i okolice»). Пісаў артыкулы ў беларускую эмігранцкую прэсу, сувязь з беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата Чэслава Найдзюка, які жыў у Амерыцы. Вёў ліставанне з Л. Геніюш, Ю. Туронкам, К. Грынкевічам і інш. Аўтар некролагаў, ўспамінаў, захаваліся дзённікі Юзафа Александровіча, а таксама папулярны падручнік гісторыі Беларусі для моладзі «Пазнавайма гісторыю беларускага народу» (напіс. 1960-я, застаўся ў рукапісе).

Ушанаванне памяці

На 20-я ўгодкі (14.2.2004) смерці грамадскасць Інаўроцлава ўшанавала яго памяць адкрыццём памятнай шыльды на друкарні, імшой у касцеле касцёле Св. Юзафа, навукова-папулярнай сесіяй («Józef Aleksandrowicz — Jazep Najdziuk (1909—1984). Osoba i dzieło») і выстаўкай прысвечанай Язэпу Найдзюку (Юзафу Александровічу). На мерапрыемствах прысутнічалі: генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхаіл Аляксейчык, прадстаўнік беларусаў у Польшчы, знаёмы з Я. Найдзюком — Сакрат Яновіч, таксама знаёмы з Я. Найдзюком прафесар Мікола Давідзюк з Лодзі, прадстаўніца беларусаў Вільні Людвіка Кардзіс-Вітушкава, дочкі Я. Найдзюка — Луцыя Харытон з унукам Андрэем з Вільні і Люцына Александровіч-Пендзіхова з сынам Марцінам з Беластока, а таксама А. Латышонак, Ю. Туронак, З. Бартосік і інш.

Бібліяграфія

  • Беларусь учора і сяньня. Вільня, 1940 (разам з І. Касяком; 2-е выд., Мн., 1944; 3-е выд. , Мн., 1993 ISBN 5-343-01458-5)
  • Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны ў Вільні (1926—1940). Лёндан, 1991.

Зноскі

  1. Часам падаецца в. Байдаты або в. Рэпля — гэта памылковая інфармацыя.
  2. Кніга Я. Найдзюка выйшла пад рэдакцыяй I. Сівіцы, польскага немца, работніка аддзела культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі. І. Сівіца паправіў тэкст у кірунку, які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы.
  3. Pamięci Józefa Aleksandrowicza // Сайт inowroclaw.info.p
  4. Józef Aleksandrowicz-Jazep Najdziuk // Мемарыяльная шыльда ў Інаўроцлаве

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jazep Najdziuk is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jazep Najdziuk
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes