Jan Zaranek
Quick Facts
Biography
Ян Заранак (таксама бел.: Ян Заранэк; польск.: Jan Zaranek, лац.: Joannes Zaranek; 22 кастрычніка 1758, Беларусь — 12 кастрычніка 1817, Білева ля Віцебска) — каталіцкі дзеяч, педагог, рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума.
Біяграфія
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1758 г. на Беларусі. Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1772 г. Пасля скасавання Ордэна езуітаў папам Кліментам XIV (1773) пераехаў на Беларусь. Выкладчык рыторыкі і паэзіі ў Полацку і Віцебску. У 1785—1789 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме, потым — прафесар рыторыкі і паэзіі (1789—1790) і прэфект школ (1791—1793) у Віцебску. 2 лютага 1792 г. склаў апошнія зарокі. З 1793 па 1805 гг. — працаваў у Мсціславе, Оршы і Дынабургу.
Шматгадовы рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума (1805—1809 і 1813—1817). Шмат зрабіў для аднаўлення навучальнай установы ад наступстваў вайны 1812 года. У 1809—1811 гг. — прэфект друкарні Полацкага езуіцкага калегіума.
Памёр у 1817 г. у рэктарскім загарадным доме ў вёсцы Білева ля Віцебска, а пахаваны на малой радзіме ў сямейным склепе.
Зноскі
Літаратура
- Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905.
- Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1, 1773—1820. — Kraków, 1906.