Jan Oskierko
Quick Facts
Biography
Ян Аскерка (1788 або 1790 —11 верасня 1851) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
Удзельнік вайны 1812 года, ваяваў у арміі Напалеона, не вярнуўся з замежжа, яго маёнтак у Ігуменскім павеце быў канфіскаваны ў скарб паводле імператарскага маніфеста.
У 1820 годзе — маршалак Вілейскага павета. Меў маёнтак Будслаў. У 1822 годзе ахвяраваў праз мінскую губернатаршу А. Сулістроўскую, жонку Казіміра Сулістроўскага, 2 дукаты на кракаўскі помнік Касцюшку. Войскі мазырскі.
Паручнік Войска Польскага ў час паўстання 1831 года.
Памёр 11 верасня 1851 года. Пахаваны ў Будславе.
Сям’я
У шлюбе з Тэадозіяй з Мікульскіх (1799-?). Меў дачок Гелену (1823-?; з 8.2.1855 года ў шлюбе з Альфонсам Андрэевічам Урублеўскім (1831-?) і Алімпію (1826-?; у шлюбе з Мечыславам Свентарэцкім), сына Зыгмунта (жнівень 1830-?; у шлюбе з Зафіяй-Агнешкай з Корсакаў, меў дачку Марыю-Францішку (1875-?) і сына Яна-Эразма-Юзафа (8.8.1872-?)).
Літаратура
- Швед, В. В. Аскерка Ян // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.