peoplepill id: jan-natalis-magnani
JNM
Italy Belarus
4 views today
4 views this week
Jan Natalis Magnani

Jan Natalis Magnani

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Italy, Italy
Place of death
Orsha, Belarus
Age
46 years
The details (from wikipedia)

Biography

Джавані-Натале Маньяні (італ.: Giovanni Natale Magnani, лац.: Joannes Natalis Magnani, польск.: Jan Natalis Magnani; 25 снежня 1747, Балоння, Італія – 22 кастрычніка 1794, Полацк) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 29 кастрычніка 1763 г. у Венецыянскай правінцыі. У 1783 г. або ў 1784 г. пераехаў на Беларусь. Прафесар этыкі і натуральнага права ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784–1785). 15 жніўня 1785 г. склаў апошнія зарокі. У 1785–1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў Полацку, браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў.

У 1787–1788 гг. – выхавацель сына беларускага генерал-губернатара Пятра Багданавіча Пасэка (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі). Прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1788–1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789–1793), сакратар правінцыяла Гераніма Віхерта ў Оршы (1793–1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых.

Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» Іосіфа Флавія і казанні Пятра Скаргі.

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 134.
  3. Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1788.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 143.
  5. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 269.

Літаратура

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jan Natalis Magnani is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jan Natalis Magnani
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes