peoplepill id: jaime-mendoza-gonzales
JMG
Bolivia
2 views today
2 views this week
Jaime Mendoza Gonzáles
Bolivian politician, physician and poet

Jaime Mendoza Gonzáles

The basics

Quick Facts

Intro
Bolivian politician, physician and poet
Places
Gender
Male
Place of birth
Sucre, Bolivia
Age
64 years
Education
University of Saint Francis Xavier
The details (from wikipedia)

Biography

Ха́ймэ Мендо́са Ганса́лес (ісп.: Jaime Mendoza Gonzáles; 25 ліпеня 1874, Сукрэ, Балівія — 26 студзеня 1939) — балівійскі ўрач, паэт, філантроп, пісьменнік і географ.

Скончыўшы універсітэт Святога Франсіска Хаўера (ісп.: Universidad Mayor Real y Pontificia San Francisco Xavier de Chuquisaca) у 1901 годзе і стаўшы ўрачом, Мендоса заўсёды вылучаўся гуманістычным аспектам у сваёй дзейнасці. Гэта праявілася ў працы, якую ён выконваў у некалькіх горных раёнах краіны, дзе акрамя сваёй медыцынскай працы ён праводзіў і дадатковую сацыяльную работу. Апроч таго, ён бесперапынна дапаўняў свае медыцынскія даследванні падчас паездак у іншыя краіны.

Хаймэ Мендоса таксама служыў у такіх галінах, як ваенная (быў хірургам батальёна), выкладчыцкая (быў прафесарам, дэканам і рэктарам універсітэта), палітычная (быў намеснікам сенатара Рэспублікі і кандыдатам у прэзідэнты) і карэспандэнцкая (працаваў у некаторых газетах).

Мендоса зрабіў вялікую колькасць публікацый як літаратурнага, так і навуковага характару (напрыклад, «У зямлі Патасі» (ісп.: En las tierras de Potosí) і «Запіскі лекара» (ісп.: Apuntes de un médico)). Ён лічыцца папярэднікам апісальнага рэалізму, які стаў папулярным у ХХ стагоддзі. За сваю працу Хаймэ Мендоса атрымаў некалькі ўзнагарод і прэмій як пры жыцці, так і пасмяротна.

Біяграфія

Хаймэ Мендоса нарадзіўся 25 ліпеня 1874 года ў Сукрэ. Сын Хасэ Марыі Мендосы, які быў адвакатам і паэтам, і Габіны Гансалес. Ён атрымаў ступень доктара медыцыны ва ўніверсітэце Святога Франсіска Хаўера 2 ліпеня 1901 года. Яго дысертацыя на тэму «Туберкулёз у Сукрэ» (ісп.: «La Tuberculosis en Sucre»), якая была напісана 22 чэрвеня, была выдатнай работай як з медыцынскай, так і з сацыяльнай кропак гледжання. Пасля гэтага Мендоса пераехаў у шахцёрскія гарады горнага раёнаː Унцыю і Лалагуу, дзе ён пачаў практыку ў якасці бальнічнага лекара. Яго праца была цесна звязана з барацьбой супраць туберкулёзу. Знаходзячыся там, ён заснаваў некалькі школ, бальніц і спартыўных цэнтраў. Гэты вопыт натхніць яго на публікацыю «У зямлі Патасі» (ісп.: «En las tierras de Potosí») некалькімі гадамі пазней.

У 1903 годзе ён далучыўся да ваеннага жыцця сваёй краіны ў якасці хірурга экспедыцыйнага батальёна падчас вайны за Акры супраць Бразіліі.

У 1906 годзе Мендоса адправіўся ў Чылі з мэтай дапоўніць свае медыцынскія даследаванні. Па дарозе туды ён пазнаёміўся і пасябраваў з пісьменнікам Габрыэлем Рэнэ Марэнам. Праз некалькі гадоў, з 1911 па 1914, ён падарожнічаў па розных еўрапейскіх краінах — Іспаніі, Францыі, Германіі і Англіі — каб працягнуць вывучэнне сваёй прафесіі. У гэтых падарожжах ён сустрэў шмат пісьменнікаў, амерыканскіх і еўрапейскіх, такіх як Рубэн Дарыа, Эмілія Бабадылья, Руфіна Бланка Фамбона і іншыя.

Вярнуўшыся ў Балівію, Мендоса быў дэканам медыцынскага факультэта ўніверсітэта Святога Франсіска Хаўера, у якім вучыўся сам, а таксама быў там прафесарам агульнай паталогіі, унутранай паталогіі і псіхіятрыі. Ён таксама з'яўляўся прафесарам судовай медыцыны ў юрыдычнай школе, а пасля стаў рэктарам універсітэта. Пазней Хаймэ Мендоса заняўся палітыкай, дзе заняў пасаду намесніка, а пазней сенатара Рэспублікі, прадстаўляючы дэпартамент Чукісака ў 1931 годзе. У парламенце ён вылучаўся актыўнымі спробамі знайсці рашэнне чакскага канфлікту з Парагваем. Пазней ён таксама балаціраваўся ў прэзідэнты, але не быў абраны.

Мендоса таксама меў журналісцкі вопыт, працуючы ў газетах «Рэспубліка» (ісп.: «La República») і «Новыя маршруты» (ісп.: «Nuevas Rutas») у 1917 і 1919 гадах адпаведна. Апроч таго, ён пісаў і для іншых газет у Ла-Пасе («El Diario», «La Razón», «La Opinión y Fígaro») і ў Сукрэ («La Mañana», «La Prensa y El País»).

Літаратурная праца

"Балівійскую тэрыторыю можна параўнаць з вялікай сілай, чые вежы падымаюцца вакол плато, але чые ногі з аднаго боку тонуць у моры, а з другога — абапіраюцца на цэнтральныя раўніны кантынента. / Такім чынам, Балівія з'яўляецца простым кангламератам. Аднак, гэты захапляльны сінтэз фізічных фактараў робіць балівійскую тэрыторыю прыдатнай для таго, каб пабудаваць вялікую нацыю. (ісп.: Se podría comparar el territorio boliviano con una gran fortaleza cuyos torreones se levantan en torno de la altiplanicie, pero cuyos pies llegan por un lado a mojarse en el mar, y por otro a apoyarse en las llanuras centrales del continente. / No es, pues, Bolivia un simple 'conglomerado'. Es, por el contrario, una admirable síntesis de factores físicos que hacen de su territorio un terreno apropiado para construir, con él, una gran nación.).
Хаймэ Мендоса
"

Хаймэ Мендоса лічыцца адным з асноўных папярэднікаў апісальнага рэалізму, які ў ХХ стагоддзі меў вялікі поспех ў лацінаамерыканскай літаратуры. Рубэн Дарыа называў яго «балівійскі Горкі», намякаючы на ўплыў Максіма Горкага на яго творы.

Некаторыя з яго літаратурных твораў ніколі не былі апублікаваныя.

«У зямлі Патасі»

Мендоса апублікаваў «У зямлі Патасі» ў 1911 годзе. Назву да гэтай працы яму прапанаваў пісьменнік Альсідэс Аргедас, які таксама напісаў прадмову да твора, які першапачаткова меў назву «Марцін Марцінэс» (ісп.: Martín Martínez).

Твор з'яўляецца хронікай жыцця Марціна Марцінэса, студэнта юрыдычнага факультэта, які адпраўляецца ў Лалагуу працаваць у шахтах, у якіх, паводле чутак, знаходзіцца вельмі шмат каштоўных металаў. Аднак, там ён сутыкаецца з цяжкім жыццём, поўным няшчасных выпадкаў, хвароб, наркаманіі, несправядлівасці і карупцыі.

Раман уключае ў сябе некалькі цікавых персанажаў, такіх як Лукас, хлопчык, які крадзе волава і перапрадае яго, каб дапамагчы бедным, Кладзіна, метыска, з якой Марцін заводзіць раман, але ў выніку здраджвае ёй і ўцякае з палюбоўніцай, а таксама лекар на шахце, які, відавочна, з'яўляецца правобразам аўтара твора.

Асноўным лейтматывам рамана з'яўляецца публічная дэманстрацыя промыслу ў балівійскіх шахтах і існавання, якое павінны былі цягнуць шахцёры, у асноўным індзейцы, якія падвяргаліся бесчалавечным умовам працы без годнай аплаты і гарантый. Раман фактычна быў папераджальным сігналам аб гэтай праблеме да грамадскасці і стаў адпраўной кропкай балівійскай «горнай літаратуры» і кампаніі па паляпшэнню ўмоў працы індзейцаў. Ён лічыцца «адным з самых надзейных гісторыка-літаратурных дакументаў, калі-небудзь напісаных пра балівійскіх шахцёраў».

Раман «У зямлі Патасі» атрымаў змешаныя водгукі. Гісторык Энрыке Фіна назваў працу пасрэднай, але цяжкай і рэалістычнай, сцвярджаючы, што «твор з'яўляецца анты-літаратурным, але моцна выклікае спачуванні». Паэт Франц Тамая заявіў, што яму не спадабалася кніга з-за тэмы апісання, але адзначыў, што жыццё апісана ў творы вельмі балюча. У сваю чаргу, Альсідэс Аргедас сказаў, што раман з'яўляецца вельмі аб'ектыўным, а яго рэалізм, магчыма, не быў перасягнуты ні ў адным лацінаамерыканскім літаратурным творы, у той час як Фернанда Діез дэ Медзіна назваў працу раманам, узятым з рэальнасці, а стыль моцным і прамым і толькі трохі мастацкім. Увогуле, асноўная сіла кнігі заключаецца ў апісаннях балівійскай прыроды, для якіх Мендоса меў выдатны патэнцыял. У рамане супастаўляюцца суб'ект і драматычная інтэнсіўнасць, але адсутнічае эмацыйнасць і мастацкая вышыня.

«Балівійская моц»

Пра характар самога Мендосы можна судзіць па яго твору «Балівійская моц» (ісп.: El macizo boliviano), які быў апублікаваны ў 1935 годзе. Па ім можна сказаць, што нацыяналізм Мендосы быў хутчэй вынікам яго інтэлекта, а не эмоцый, і быў заснаваны на ідэі таго, што сутнасць балівійскай ідэнтычнасці складаецца з адносін паміж людзьмі з Кардыльеры-Аксідэнталі, Ціўанакі, Верхняга Перу і Сукрэ.

Сярод іншага, у «Балівійскай моцы» Мендоса заяўляе, што «асяроддзе робіць чалавека», і што горная мясцовасць з'яўляецца важным фактарам у стварэнні Балівіі, а таксама ва ўвасабленні яе гістарычнага лёсу. У тэксце кнігі таксама моцны акцэнт робіцца на праблеме дарожнай сувязі ў Балівіі, пра якую аўтар заяўляе, што адсутнасць сродкаў сувязі была галоўнай праблемай краіны.

Іншыя літаратурныя творы

  • «Варварскія старонкі» (ісп.: Páginas bárbaras, 1914), дзеянне рамана адбываецца ў сельвах, а сюжэт канцэнтруецца на жыцці сялян, якія працуюць на здабычы каўчука ў рэгіёне Бені. Асноўнымі персанажамі з'яўляюцца доктар Вердуга, ваенны ганізонны лекар, які адказвае за абарону гуму, і Лалан, прагны і беспрынцыпны начальнік і кіраўнік здабычы, які занявольвае індзейцаў, вымушаючы іх працаваць.
  • «Вершы» (ісп.: Poesías, 1916), зборнік вершаў.
  • «Благія думкі» (ісп.: Los malos pensamientos, 1916), пратаганістам рамана з'яўляецца Нара, малады святар, які закахаўся ў дачку ўладальніка дома. Твор змяшчае шмат апісанняў жыцця сярэдняга класа і погляды аўтара па розных пытаннях.
  • «Мемуары студэнта» (ісп.: Memorias de un estudiante, 1918), складаецца з трох навел: «Гісторыя хваробы» (ісп.: Una historia clínica), вывад якой у тым, што медыцына не можа вырашаць некаторыя праблемы псіхалагічнага характару, «Каханне маладой Кандзіды» (ісп.: Los amores de un joven cándido), эратычнае апавяданне, і «Студэнты» (ісп.: Los estudiantes), якая апісвае студэнцкае жыццё ў час незалежнасці.
  • «Грыгорыя Пачэка» (ісп.: Gregorio Pacheco, 1924), біяграфія балівійскага экс-прэзідэнта.
  • «Чаркаскі ўніверсітэт і ідэя рэвалюцыі» (ісп.: La Universidad de Charcas y la idea revolucionaria, 1924)
  • «Аякуча і Верхняе Перу» (ісп.: Ayacucho y el Alto Perú, 1925)
  • «Роля геаграфічнага фактару ў балівійскай нацыянальнасці» (ісп.: El factor geográfico en la nacionalidad boliviana, 1925)
  • «Паўднёвае мора» (ісп.: El mar del Sur, 1926)
  • «Атлантычны маршрут» (ісп.: La ruta atlántica, 1927)
  • «Ананімныя героі» (ісп.: Los héroes anónimos, каля 1928), раман, які вядзе хроніку ходу балівійскага батальёна па нязведаных джунглях.
  • «Тэзіс альпініста: Балівія і Парагвай» (ісп.: La tesis andinista: Bolivia y el Paraguay, 1933)
  • «Трагедыя Чака» (ісп.: La tragedia del Chaco, 1933)
  • «Загадкавае возера» (ісп.: El lago enigmático, 1936), трагічны раман, дзеянне якога адбываецца на возеры Паапо.
  • «Чака напярэдадні заваёвы» (ісп.: El Chaco en los albores de la conquista, 1937)
  • «Галасы мінулага» (ісп.: Voces de antaño, 1938)
  • «Чукісака» (ісп.: Chuquisaca, 1939)

Медыцына

Медыцынская філасофія Хаймэ Мендосы адпавядае яго гуманістычнай асобе і лічыцца рухам да сацыяльнай медыцыны. Гэта моцна кантрастуе са звычаямі таго часу, у якім медыцына разглядалася са строга біялагічнай і навуковай кропак гледжання. Сапраўды, Мендоса цвёрда верыў, што лекары павінны спалучаць навуковы і сацыяльны фактары, каб не забывацца на пакуты хворага і псіхалагічныя наступствы, да якіх хвароба можа прывесці самога хворага і членаў яго сям'і. Ён асабліва падкрэсліваў гэта ў дачыненні да псіхічнай сферы, дзе, на яго думку, хваробы варта вывучаць з яшчэ большым акцэнтам на біялагічныя і сацыякультурныя фактары.

У 1923 годзе Мендоса быў прызначаны дырэктарам вар'ятні ў Сукрэ. У адпаведнасці з сваім мысленнем ён скасаваў розныя сілавыя метады, якія выкарыстоўваліся ў дачыненні да пацыентаў. Замест іх, ён аддаваў перавагу псіхатэрапіі.

Будучы ў сенаце, Мендоса спрабаваў данесці там важнасць грамадскай аховы здароўя, але гэта атрымлівалася ў яго з цяжкасцю, бо ён быў там адзіным лекарам.

Мендоса распрацаваў канцэпцыю «псіхічны штатыў» (ісп.: trípode psíquico), у якой прадставіў трохпавярховую схему, размясціўшы ў ёй знізу ўверх інстынкт, эмоцыі і інтэлект. Гэтая схемы дапамагала яму аналізаваць і даследваць некаторыя захворванні. Ён таксама ўзняў паняцце «маральнай інтаксікацыі», калі саматычныя або псіхічныя траўмы маюць фізічныя праявы і могуць прывесці нават да сур'ёзных пашкоджанняў цела.

Такім чынам, улічваючы накіраванасць некаторых яго публікацый, Хаймэ Мендоса можа лічыцца адным з першапачынальнікаў геамедыцыны — навукі, якая займаецца праблемай распаўсюджвання захворванняў у свеце.

Медыцынскія публікацыі

У часопісе медыцынскага інстытута Сукрэ Мендоса апублікаваў каля 17 эсэ, некаторыя з якіх былі прысведчаны туберкулёзу і псіхіятрычным праблемам. У 1936 годзе ён апублікаваў «Запіскі лекара» (ісп.: Apuntes de un médico). У гэтую кнігу ўвайшлі нарысы «Туберкулёз у Балівіі» (ісп.: La tuberculosis en Bolivia), «Балівійская медыцына» (ісп.: La medicina boliviana), «Эпідэмія туберкулёзу» (ісп.: Epidemia tuberculosa), «Псіхічны штатыў» (ісп.: El trípode psíquico), «Маральная інтаксікацыя» (ісп.: La intoxicación moral) і «Псіхіятрычныя нататкі» (ісп.: Notas psiquiátricas).

Як і ў выпадку з літаратурнымі творамі, некаторыя навуковыя працы Мендосы былі апублікаваныя ўжо пасля яго смерці.

Узнагароды

Хаймэ Мендоса атрымаў шмат розных прэмій і ўзнагарод як пры жыцці, так і пасмяротна. Ніжэй прадстаўленыя некаторыя з іх:

  • Атрымаў званне «Майстар моладзі» ад балівійскіх студэнтаў.
  • Выйграў «Залатыя кветкі» за свае работы «Ціўанака» (ісп.: Tiahuanacu), «Дотык цішыні» (ісп.: El toque del silencio) і «Трагедыя Чака» (ісп.: La tragedia del Chaco).
  • «Залатая ружа» ад кружка выяўленчага мастацтва.
  • Медаль горада Арура.
  • Медаль універсітэта Святога Франсіска Хаўера.
  • У 1926 і 1927 гадах быў лаўрэатам Кветкавых гульняў у Аруры і Сукрэ адпаведна.
  • У гонар Хаймэ Мендосы ў Сукрэ быў названы праспект.
  • Нацыянальны фонд аховы здароўя назваў у яго гонар бальніцы ў Сукрэ і Унцыі.

Зноскі

  1. Амар Кампахермоза і Вайлдар Сільва Славуты доктар Хаймэ Мендоса Гансалес (ісп.) .
  2. Энцыклапедыя балівійскай літаратуры. 2005. pp. 115-116. 
  3. Кол (1992). Інфармацыйны індэкс лацінаамерыканскіх раманаў, частка 5. pp. 90-93. 
  4. MCN Biografías Мендоса, Хаймэ (1874-1939) (ісп.) .
  5. Editorial Pasanaku Двухсотгадовая калекцыя (ісп.)  (2011).
  6. Антоніа Дубравчыч Лукшыч Мендоса Гансалес Хаймэ (ісп.)  (2011).
  7. Biografías y Vidas Біяграфія Хаймэ Мендосы (ісп.)  (2011).
  8. Паз Салдан; Вайхюхтэр; Орціц; Роха (2002). На шляху да крытычнай гісторыі літаратуры ў Балівіі, частка 2. pp. 69. 
  9. Кальва (1957). Прадмова да рамана «Балівійская моц». 
  10. Альфонса Гамара Дзюрана - Архівы гісторыі балівійскай медыцыны Уплыў мыслення Хаймэ Мендосы ў пачатку стагоддзя (ісп.)  (2011).
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jaime Mendoza Gonzáles is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jaime Mendoza Gonzáles
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes