peoplepill id: jacques-condrau
JC
Switzerland Ukraine
10 views today
10 views this week
Jacques Condrau
(1779-1836)

Jacques Condrau

The basics

Quick Facts

Intro
(1779-1836)
Work field
Place of birth
Chur, Switzerland
Place of death
Ternopil, Ukraine
Age
56 years
The details (from wikipedia)

Biography


Якаб Кандраў (польск.: Jakób Condrau, лац.: Jacobus Condrau. фр.: Jaques Condrau; 27 верасня 1779, Кур, Швейцарыя – 20 красавіка 1836, Цярнопаль) - педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія

У канцы XVIII ст., знаходзячыся ў Германіі, далучыўся да Таварыства веры ў Ісуса (таксама "паканарысты", "Айцы веры"), адной з каталіцкіх кангрэгацый, заснавальнікі і ўдзельнікі, якіх імкнуліся аднавіць лад жыцця скасаванага Ордэна езуітаў і фактычна пад новай назвай адрадзіць Таварыства Ісуса.

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 чэрвеня 1805 г. на Беларусі. Потым вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1808). У 1808—1820 гг. — прафесар вышэйшай і прыкладной матэматыкі, фізікі, батанікі і астраноміі Полацкага езуіцкага калегіума і пасля яе пераўтварэння — Полацкай езуіцкай акадэміі. У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваў экспанаты езуіцкага музея. (Падрабязней пра выкладанне Я. Кандраў сваіх курсаў гл. Т. Б. Блінова.) 15 жніўня 1817 г. склаў у Полацку апошнія зарокі.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выкладаў матэматыку ў горадзе Навары (Італія), а ў апошнія гады жыцця чытаў курсы філасофіі і натуральнай гісторыі ў Цярнопальскім езуіцкім калегіуме, дзе стварыў кабінет натуральнай гісторыі.

Памёр і пахаваны ў Цярнопалі.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 51- 52.
  2. Castelli, E.F. The Society of Jesus under Another Name. The Paccanarists in the Restored Society of Jesus / E.F. Castelli // Jesuit Survival and Restoration : A Global History, 1773—1900 / Ed. by Robert A. Maryks, Jonathan Wright. — Leiden: Brill, 2015. — p. 205.
  3. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 167—168.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  5. Brown, Józef. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego. — Poznań: Ludwik Merzbach, 1862 — s. 150
  6. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 249.
  7. Кнігадрук у Полацку (1774-1829) : бібліяграфічнае выданне / Міхась Баўтовіч. – Полацак : Выдавецкая ініцыятыва ″Полацкае ляда″, 2018. – с. 170, 177

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Jacques Condrau is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Jacques Condrau
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes