Jacques Condrau
Quick Facts
Biography
Якаб Кандраў (польск.: Jakób Condrau, лац.: Jacobus Condrau. фр.: Jaques Condrau; 27 верасня 1779, Кур, Швейцарыя – 20 красавіка 1836, Цярнопаль) - педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Біяграфія
У канцы XVIII ст., знаходзячыся ў Германіі, далучыўся да Таварыства веры ў Ісуса (таксама "паканарысты", "Айцы веры"), адной з каталіцкіх кангрэгацый, заснавальнікі і ўдзельнікі, якіх імкнуліся аднавіць лад жыцця скасаванага Ордэна езуітаў і фактычна пад новай назвай адрадзіць Таварыства Ісуса.
Уступіў у Таварыства Ісуса 24 чэрвеня 1805 г. на Беларусі. Потым вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1808). У 1808—1820 гг. — прафесар вышэйшай і прыкладной матэматыкі, фізікі, батанікі і астраноміі Полацкага езуіцкага калегіума і пасля яе пераўтварэння — Полацкай езуіцкай акадэміі. У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваў экспанаты езуіцкага музея. (Падрабязней пра выкладанне Я. Кандраў сваіх курсаў гл. Т. Б. Блінова.) 15 жніўня 1817 г. склаў у Полацку апошнія зарокі.
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выкладаў матэматыку ў горадзе Навары (Італія), а ў апошнія гады жыцця чытаў курсы філасофіі і натуральнай гісторыі ў Цярнопальскім езуіцкім калегіуме, дзе стварыў кабінет натуральнай гісторыі.
Памёр і пахаваны ў Цярнопалі.
Навуковыя працы
- Elementa Geometriae Theoreticae et Practicae Authore Jacobo Condrau Societatis Jesu. Polociae : Typis Akademicis Soc. Jesu, 1818.
- Trigonometria plana et sphaerica autore Jacobo Condrau. Polociae: Typis Akademicis Soc. Jesu, 1819.
- Opisanie rzadkiego Kompasu zvanego: Πάνταδείχνουν / Miesięcznik Połocki. 1818. T 3. nr 11. – s. 214-222.
Зноскі
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 51- 52.
- ↑ Castelli, E.F. The Society of Jesus under Another Name. The Paccanarists in the Restored Society of Jesus / E.F. Castelli // Jesuit Survival and Restoration : A Global History, 1773—1900 / Ed. by Robert A. Maryks, Jonathan Wright. — Leiden: Brill, 2015. — p. 205.
- ↑ Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 167—168.
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
- ↑ Brown, Józef. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego. — Poznań: Ludwik Merzbach, 1862 — s. 150
- ↑ Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 249.
- ↑ Кнігадрук у Полацку (1774-1829) : бібліяграфічнае выданне / Міхась Баўтовіч. – Полацак : Выдавецкая ініцыятыва ″Полацкае ляда″, 2018. – с. 170, 177
Літаратура
- Archivum Romanum Societatis Iesu. Catalogs SJ 1774—1729
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.