peoplepill id: ivan-andreevich-bulygin
IAB
Russia Belarus
2 views today
2 views this week
Ivan Andreevich Bulygin

Ivan Andreevich Bulygin

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Russia
Place of death
Minsk, Belarus
Age
77 years
The details (from wikipedia)

Biography

Іван Андрэевіч Булыгін (9 лютага 1907, в. Радышкава(руск.) бел., Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць — 12 красавіка 1984) — беларускі савецкі фізіёлаг. Акадэмік АН БССР (1959, член-карэспандэнт з 1956), доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), член Міжнароднай арганізацыі па даследаванні мозгу.

Біяграфія

Скончыў ленінградскія ветэрынарны(руск.) бел. у 1931 і аграпедагагічны ў 1932 інстытуты.

У 1935—1948 гг. працаваў у аддзеле агульнай фізіялогіі Ленінградскага філіяла Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам К. М. Быкава.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1953 года дырэктар Інстытута фізіялогіі АН БССР і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі, у 1969—1979 гг. адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР. Старшыня Беларускае фізіялагічнае таварыства з 1960 года. Дзяржаўная прэмія СССР 1978, Дзяржаўная прэмія БССР 1972.

Навуковая дзейнасць

Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці інтэрацэптыўных(руск.) бел. уплываў на рэфлекторную дзейнасць спіннога і галаўнога мозгу. Высунуў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэнне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вывеў і сфармуляваў паняцці аб множнасці аферэнтных шляхоў інтэрацэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе(руск.) бел., пра ланцужныя і колцавыя нейрагумаральныя(руск.) бел. механізмы вісцаральных рэакцый. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, высунуў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб ўзаемасувязі дывергенцыі(руск.) бел. і канвергенцыі ў дзейнасці нервовай сістэмы.

Ушанаванне памяці

  • На будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 28), у якім Іван Андрэевіч Булыгін працаваў у 1953—1984 гадах, у 1986 годзе ўстаноўлена ў мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Булыгин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
  2. БУЛЫГИН Иван Андреевич (руск.) 
  3. Булыгин Иван Андреевич (руск.) 
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

  • Иван Андреевич Булыгин (к 105-летию со дня рождения) [Текст] // Новости медико-биологических наук. — 2012. — Т.: 5, № : 1. — С. 120.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ivan Andreevich Bulygin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ivan Andreevich Bulygin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes