Ivan Andreevich Bulygin
Quick Facts
Biography
Іван Андрэевіч Булыгін (9 лютага 1907, в. Радышкава(руск.) бел., Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць — 12 красавіка 1984) — беларускі савецкі фізіёлаг. Акадэмік АН БССР (1959, член-карэспандэнт з 1956), доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), член Міжнароднай арганізацыі па даследаванні мозгу.
Біяграфія
Скончыў ленінградскія ветэрынарны(руск.) бел. у 1931 і аграпедагагічны ў 1932 інстытуты.
У 1935—1948 гг. працаваў у аддзеле агульнай фізіялогіі Ленінградскага філіяла Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам К. М. Быкава.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1953 года дырэктар Інстытута фізіялогіі АН БССР і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі, у 1969—1979 гг. адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР. Старшыня Беларускае фізіялагічнае таварыства з 1960 года. Дзяржаўная прэмія СССР 1978, Дзяржаўная прэмія БССР 1972.
Навуковая дзейнасць
Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці інтэрацэптыўных(руск.) бел. уплываў на рэфлекторную дзейнасць спіннога і галаўнога мозгу. Высунуў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэнне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вывеў і сфармуляваў паняцці аб множнасці аферэнтных шляхоў інтэрацэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе(руск.) бел., пра ланцужныя і колцавыя нейрагумаральныя(руск.) бел. механізмы вісцаральных рэакцый. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, высунуў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб ўзаемасувязі дывергенцыі(руск.) бел. і канвергенцыі ў дзейнасці нервовай сістэмы.
Ушанаванне памяці
- На будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 28), у якім Іван Андрэевіч Булыгін працаваў у 1953—1984 гадах, у 1986 годзе ўстаноўлена ў мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Булыгин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
- ↑ БУЛЫГИН Иван Андреевич (руск.)
- ↑ Булыгин Иван Андреевич (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
- Иван Андреевич Булыгин (к 105-летию со дня рождения) [Текст] // Новости медико-биологических наук. — 2012. — Т.: 5, № : 1. — С. 120.
Спасылкі
- Памяці вучонага: БУЛЫГІН Іван Андрэевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Булыгин Иван Андреевич (28.01(10.02).1907—12.04.1984)(руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Нарматыўны кантроль | |
---|---|
Нарматыўны кантроль |