peoplepill id: iryna-dryha
ID
Belarus
1 views today
1 views this week
Iryna Dryha
��еларускі дзяржаўны дзеяч

Iryna Dryha

The basics

Quick Facts

Intro
��еларускі дзяржаўны дзеяч
Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
54 years
Education
Belarusian State University of Culture and Arts
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1992)
Positions
N/A
(2 May 2014-November 2018)
Awards
Medal "For Labor Services"
(2020)
Iryna Dryha
The details (from wikipedia)

Biography

Ірына Уладзіміраўна Дрыга (руск.: Ирина Владимировна Дрига; нар. 9 снежня 1970, Мінск) — дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. З 2010-х гадоў адказвае за цэнзуру і рэпрэсіі ў сферы культуры Беларусі. Кандыдатка педагагічных навук (1998).

Біяграфія

Раннія гады

Скончыла ў 1992 годзе Мінскі інстытут культуры. У 1992—1999 гадах працавала лабаранткай кафедры бібліятэказнаўства, была аспіранткай кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства, затым выкладчыцай кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства Беларускага ўніверсітэта культуры. Абараніла ў 1998 годзе дысертацыю па педагогіцы «Сістэма бібліяграфічнай інфармацыі па мастацтве ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтыка-метадычныя праблемы».

Дзяржаўны функцыянер

Надзея Усава, Ірына Дрыга, Уладзімір Пракапцоў. Ноч музеяў 2014 года ў Мінску

З 1999 года функцыянер у сферы ідэалогіі пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1999—2014 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі інфармацыйна-аналітычнага кіравання, саветнік-кансультант упраўлення аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі; галоўны саветнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, а потым і начальнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе склала «чорны спіс» беларускіх музыкаў, якім забараняліся канцэрты ў Беларусі, выступы на радыё і тэлебачанні.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 года № 407 прызначана першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Падчас працы на пасадзе ўласна займалася цэнзурай п’ес і спектакляў на сцэнах беларускіх тэатраў. Пры яе падтрымцы Міністэрства культуры маніпулявала з вынікамі конкурсаў на размеркаванне дзяржаўнай падтрымкі ў вобласці культуры.

У снежні 2014 года падпісала пастанову, якая змяніла граніцы ахоўнай зоны мемарыяла «Курапаты», праз што пазней каля гэтага месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі людзей, скандальна з’явіўся рэстаран «Поедем поедим».

У канцы кастрычніка 2018 года перад пачаткам кінафестывалю «Лістапад» стала вядома, што ягоная дырэкцыя не будзе браць удзел у выбары фільмаў для нацыянальнага конкурсу, а канчатковае рашэнне застаецца за камісіяй, на чале якой — першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Пазіцыю камісіі Дрыга растлумачыла тым, што нацыянальны конкурс для кінасуполкі з’яўляецца адным з самых галоўных, таму вырашана было пашырыць спектр асоб, якія будуць займацца адборам. Кінасупольнасць успрыняла новаўвядзенне як спробу цэнзуры. Камісія не дапусціла на фестываль працы рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі, Андрэя Куцілы, а таксама альманах Мікіты Лаўрэцкага і Юліі Шатун. Узнікла небяспека, што такое ўмяшанне можа паўплываць на акрэдытацыю «Лістапада» ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF. У выніку стваральнікі дзвюх карцін знялі фільмы з конкурсу, а кінакрытык Андрэй Расінскі заклікаў кінематаграфістаў не пускаць фільмы на фестываль, пакуль Ірына Дрыга не будзе звольнена. Выказалі сваю пазіцыю і міжнародныя госці фестывалю: асуджэнне ў бок чыноўніцы Дрыгі прагучала са сцэны з вуснаў журы ФІПРЭСІ. У лістападзе 2018 года звольнена з пасады намесніка Міністра культуры. Па звальненні засталася працаваць у Міністэрстве, на студзень 2019 года займала пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы.

Пасля 2020 года

Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі Ірына Дрыга кіруе палітычнымі рэпрэсіямі ў сферы культуры. Сама Дрыга адкрыта заяўляе пра існаванне забароны на прафесію ў Беларусі, а таксама тлумачыць працэдуру вяртання для артыстаў «Заяві аб сваёй пазіцыі і адзначся ў адпаведнай прыналежнасці да пэўнай групы людзей. Другое — паўдзельнічай у культурных праектах, якія маюць грамадска-палітычны характар».

У 2023 годзе займае пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры.

16 лістапада 2023 года звольнена з пасады начальніка Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва. Неўзабаве пасля гэтага Дрыга заняла пасаду начальніка ў аддзеле Беларускай кінематаграфіі.

Крыніцы

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Iryna Dryha is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Iryna Dryha
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes