peoplepill id: ilja-pruss
IP
Belarus Russia
4 views today
4 views this week
Ilja Pruss
militair leider

Ilja Pruss

The basics

Quick Facts

Intro
militair leider
Work field
Gender
Male
Place of birth
Baranavichy, Belarus
Place of death
Moscow, Russia
Age
68 years
Ilja Pruss
The details (from wikipedia)

Biography

Ілья́ Яфі́мавіч Прус (29 снежня 1903, Баранавічы-Палескія, Мінская губерня — 12 чэрвеня 1972, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-маёр інжынерных войск (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка. Скончыў яўрэйскае вучылішча, працаваў служачым.

У красавіку 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны (Заходні фронт, 1918—1920). Ваяваў супраць польскіх легіянераў, атрада Булак-Балаховіча і інш.

У 1921 годзе скончыў дывізіённыя курсы палітрукоў, служыў палітруком стралковага палка. У 1928 годзе скончыў ваенна-інжынерную школу, камандаваў сапёрнымі падраздзяленнямі. У 1934 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Ваенна-інжынернай акадэміі. Дывізіённы інжынер. З красавіка 1938 года начальнік курсаў малодшых лейтэнантаў інжынерных войскаў Кіеўскай ваеннай акругі. З лістапада 1938 года — начальнік інжынераў Кіеўскага ўмацаванага раёна; кіраваў будаўніцтвам ўмацаванага раёна на заходняй мяжы, у Кіеўскай ваеннай акрузе. Ваенны інжынер 2 рангу. З красавіка 1940 года — памочнік начальніка ўпраўлення Рава-Рускага ваеннага будаўніцтва, з студзеня 1941 года — начальнік 82-га Упраўлення ваеннага будаўніцтва; арганізоўваў будаўніцтва ўмацаванняў пад Кіевам.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 года — начальнік 17-га армейскага ўпраўлення Ваенна-палявога будаўніцтва (Паўднёва-Заходні фронт), са снежня 1941 года — намеснік камандуючага 2-й сапёрнай арміяй. З студзеня па сакавік 1942 года — камандуючы 5-й сапёрнай арміяй. З сакавіка па чэрвень 1942 года — камандуючы 7-й сапёрнай арміяй, палкоўнік; армія ўзводзіла абарончыя збудаванні па рэках Аскол і Дон, абводы 2-й чаргі вакол Сталінграда (на Паўднёва-Заходнім і Сталінградскім франтах). У 1942—1944 гадах — намеснік камандуючага — начальнік інжынерных войскаў шэрагу армій (9-я армія Паўночна-Каўказскага фронту, 62-я армія). У 1945 г. — начальнік Упраўлення абарончых работ фронту, Рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання.

11 ліпеня 1945 года прысвоена званне генерал-маёр інжынерных войскаў. У 1945—1946 гадах кіраваў будаўніцтвам мемарыяльных комплексаў у Берліне. З 1949 года займаў камандныя пасады (начальнік 25-га ўпраўлення інжынерных работ абарончага будаўніцтва Сухапутных войскаў; з красавіка 1950 года — начальнік 142-га інжынернага будаўнічага ўчастка; з лютага 1952 года — начальнік будаўнічага ўпраўлення Прыморскай, затым Далёкаўсходняй ваеннай акругі; з кастрычніка 1955 года — начальнік 27-га ўпраўлення інжынерных работ). З мая 1958 года — начальнік упраўлення прамысловых прадпрыемстваў Галоўнага Упраўлення аэрадромнага і спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З 1964 года камандаваў воінскімі часцямі Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З чэрвеня 1966 года — Галоўны эканаміст Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР.

Помнік, пастаўлены генералам Ільёй Прусам сваім сваякам, расстраляным фашыстамі каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 22 верасня 1941 года.

У 1968 годзе выйшаў у адстаўку.

Узнагароды

  • чатыры ордэны Леніна
  • чатыры ордэна Чырвонага Сцяга (у тым ліку за ўзорнае выкананне заданняў Урада па будаўніцтву ўмацаваных рубяжоў супраць нямецкіх захопнікаў — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лютага 1942 г.)
  • два ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені
  • ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • медаль «ХХ гадоў РСЧА»
  • Медаль «За абарону Сталінграда»
  • Медаль «За абарону Каўказа»
  • медалі.

Літаратура

  • Военно-инженерная Краснознаменная академия имени В. В. Куйбышева : Краткий исторический очерк / Под общей ред. А. Д. Цирлина. — М.: ВИА, 1966.
  • Маршалы инженерных войск / Под общей ред. В. П. Кузнецова. — М.: Мегаполис-Экспресс, 1997.
  • Уманский Р. Г. На боевых рубежах. — М.: Воениздат, 1960.
  • Школа военных инженеров / Под ред. В. В. Жигайло. — М.: Воениздат, 1980.

Спасылкі

  • Прусс Илья Ефимович.Война : Великая Отечественная война в контексте Второй мировой.
  • Прусс Илья Ефимович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  • Брюховецкий Р. И. Прусс Илья Ефимович.Alma Mater Инженерных Войск (15 студзеня 2010).
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ilja Pruss is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ilja Pruss
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes