peoplepill id: ignacy-bogdanowicz-1
Ignacy Bogdanowicz
The basics
Quick Facts
The details (from wikipedia)
Biography
Ігнацій Багдановіч (1787 — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Ахрышчаны 11 жніўня 1787 года ў Ільскім касцёле.
Прэзідэнт Мінскага крымінальнага суда (1832), калежскі асэсар (1844).
Сям’я
У шлюбе з Барбарай са Свентаржэцкіх. Сыны:
- Браніслаў Тадэвуш Януарый (хр. 08.10.1816 у Мінскім кафедральным касцёле)
- Генрык Юзаф (хр. 20.03.1818 у Мінскім кафедральным касцёле, пам. да 07.01.1906).
- Тадэвуш, хр. 03.02.1829, калежскі рэгістратар, служыў у Мінскім крымінальным судзе (1848), тады ж хадайнічаў аб выданні пасведчання для паступлення братоў малодшых братоў ва ўніверсітэт, а Антона Яна Канстанціна і Генрыка Марка яшчэ і ў пансіён.
- Ігнацій Казімір (хр. 30.05.1830. у Мінскім кафедральным касцёле)
- Сергіуш Апалоніуш Адам (хр. 01.05.1832. у Мінскім кафедральным касцёле)
- Антон Ян Канстанцін.
- Генрых Марк, скончыў Віленскі дваранскі інстытут і прасіў аб выдачы пасведчання для паступлення ў Пецярбургскі універсітэт (1858).
Дочкі:
- Філіпіна, у шлюбе за Лукашэвічам
- Адэля
Хадайнічаў у 1844 годзе аб вольным праездзе дачок да Палангі на лячэнне.
Зноскі
The contents of this page are sourced from Wikipedia article.
The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ignacy Bogdanowicz is in following lists
comments so far.
Comments
Ignacy Bogdanowicz