peoplepill id: hrehory-woyna
HW
Lithuania Poland
4 views today
4 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Death
Family
Father:
Mateusz Hryczyna Woyna
Siblings:
Gabriel Woyna Semen Woyna Benedykt Woyna Ławryn Woyna Sokół Woyna Anna Woynianka
Children:
Barbara z Woynów N. Woyna
The details (from wikipedia)

Biography

Рыгор Войнавіч Грычынавіч (?—1605) — ротмістр каралеўскі (1565—1568), дваранін каралеўскі (1569), войскі гарадзенскі (1576—1593), суддзя земскі ваўкавыскі (1578—1593), кашталян берасцейскі (1593—1605).

Таксама ў літаратуры называецца дзяржаўцам радашковіцкім (1569), на праўдзе дваранін Рыгор Война пасланы вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам як гаспадарскі ўраднік пасля звестак пра смерць дзяржаўцы Івана Гарнастая для складання рэестра даходаў і пажыткаў, праз месяц дзяржаву атрымаў Цішковіч.

Біяграфія

З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча. Складаны герб Рыгора Войны падобны да герба брата Лаўрына, але ў 4-м полі пададзена іншая выява, герб бабкі па маці выклікаў у братоў прынамсі сумненні.

Як ротмістр найманай коннай роты вызначыўся ў бітве пад Сушай (ліпень 1567), браў удзел ва ўзяцці Улы (жнівень 1568). Служыў у Інфлянтах пад камандаваннем іх адміністратара Я. Г. Хадкевіча. Напэўна, вайсковая дзейнасць стала грунтам грамадскай актыўнасці і кар’ернага росту. Быў прадстаўніком Берасцейскага ваяводства ў дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага на з’езд у Варшаве ў канцы чэрвеня 1576 годзе, дзе літвіны прызналі Стэфана Баторыя каралём і вялікім князем. Паводле К. Нясецкага, загінуў падчас штурму Полацка ў 1579 годзе на вачах караля Стэфана Баторыя: «odważnie nacierając poległ kulą postrzelony», — аднак, Нясецкі папросту не зразумеў Віюк-Каяловіча: «Hrehory Woyna kasztel[an] Brzeski z postrzału pod Połockiem odniesionego vmarł», — Рыгор Война памёр ад раны, але адбылося гэта пазней.

Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Берасцейскага павета (1594).

За бітву пад Сушай атрымаў наданне ў Пінскім павеце. Пасагам за Раінай з Клочкаў атрымаў ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыска на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай, і ¼ частку мястэчка Лыскава, такім чынам стаў абывацелем Ваўкавыскага павета і пазней абіраны на суддзі земскія ваўкавыскія.

Сям’я

Быў жанаты двойчы, з Раінай Мацееўнай Клачкоўнай Падароскай і Багумілай з чарэйскай лініі Сапегаў.

Пакінуў сына Філіпа Рыгоравіча Войніча і прынамсі чатырох дачок. Філіп, напэўна, памёр маладым, бо апроч адзінкавай згадкі пра яго няма звестак. Дачка Багдана, жонка Мікалая Вольскага, другая дачка, невядомая імем, жонка паэта Яна Пратасовіча, трэцяя — Марыя, жонка Яна Калантая, чацвёртая — Таццяна, другая жонка Гаўрылы Тышковіча. Нейкая з дачок, у адным са шлюбаў была з Канстанцінам Кунцэвічам, земянінам Гарадзенскага павета.

Зноскі

Літаратура

  • Ліцкевіч А. У. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. (два дакументы з 52-й Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ) // Metriciana. Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: 2004. — Т. 3. — С. 35-56.
  • Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове ХVІ-ХVІІІ ст. (В) // Герольд Litherland № 18, 2011. — С. 129—142.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Hrehory Woyna is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Hrehory Woyna
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes