Hlieb Hliebaŭ
Quick Facts
Biography
Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967), беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая) 1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 1920—1921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.
У 1921—1923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 1924—1925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 1925—1926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.
З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, (у 1941—1947 гадах — мастацкі кіраўнік).
У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра.
Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР 6 склікання (1962—1966).
Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці.
Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы(бел. (тар.)) бел.» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы).
Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым(руск.) бел.» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў(англ.) бел.» Р. Б. Шэрыдана).
Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё.
Театральные працы
- 1932 — «Бацькаўшчына» К. Чорнага — Няміра
- 1937 — «Скупым(руск.) бел.» Мальера — Гарпагон
- 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Халімон
- 1939 — «Пагібель воўка» Э. Л. Самуйлёнка — Харкевіч
- 1939 — «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Туляга
- 1944 — «Паўлінцы(бел. (тар.)) бел.» Я. Купалы — Пустарэвіч
- 1947 — «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Кропля (першы выканаўца)
- 1950 — «Калінавы гай» Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук(руск.) бел. — Раманюк
- 1954 — «Выбачайце, калі ласка!» А. Я. Макаёнка — Гарошка
- 1959 — «Каб людзі не журыліся» А. Я. Макаёнка — Самасееў
- «Дзень цудоўных падманаў(англ.) бел.» Р. Б. Шэрыдана — Мендоза
- «Людзі на балоце» па І. Мележу — Глушак
Фільмаграфія
- 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Пятровіч Кропля
- 1952 — Паўлінка (фільм-спектакль) (тэлеспектакль) — Пустарэвіч
- 1953 — Спяваюць жаўрукі(руск.) бел. — Сымон Верас
- 1954 — Хто смяецца апошнім — Мікіта Сямёнавіч Туляга
- 1955 — Зялёныя агні — Каліна
- 1955 — Несцерка — анціквар
- 1955 — Пасеялі дзяўчыны лён — аграном
- 1956 — Міколка-паравоз — гарадскі галава
- 1957 — Нашы суседзі — Іван Кандратавіч Шпакоўскі
- 1957 — Палеская легенда — пан Антоній
- 1959 — Людзі на мосце(руск.) бел. — Пётр Савельевіч Паромаў
- 1959 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам(руск.) бел. — суддзя Дзям’ян Дзям’янавіч
- 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка
- 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Ціўноў
- 1960 — Першыя выпрабаванні(руск.) бел. — дзяк
- 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык
- 1963 — Не плач, Аленка (караткаметражны)
- 1964 — Масква — Генуя(руск.) бел. — нэпман
- 1964 — Адзінота — Фрол Баеў
- 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля
- 1967 — Запомнім гэты дзень — барадаты селянін
Узнагароды і прэміі
- Народны артыст Беларускай ССР (1940)
- Народны артыст СССР (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва
- Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананне ролі Кроплі ў спектаклі «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона
- Два ордэны Леніна (1940, 1955)
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1948)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945).
Зноскі
- ↑ Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
- ↑ Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
- ↑ Глебов Глеб Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
- ↑ Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
- ↑ Дзяржаўная прэмія СССР 1948 года
Літаратура
- Дуніна С., Г. П. Глебов. — М.; Л., 1949
- Стэльмах У. М., Народны артыст СССР Г. П. Глебаў. — Мн., 1954
- Красінскі А. В., Беларускія акцёры ў кіно. — Мн., 1973
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глеб Паўлавіч Глебаў
- Біяграфія на сайце kino-teatr.ru (руск.)
Тэматычныя сайты | |
---|---|
Тэматычныя сайты |