peoplepill id: hlieb-hliebau
HH
Russia
4 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Intro
Soviet actor
A.K.A.
Gleb Pavlovich Glebov
Places
Gender
Male
Place of birth
Voznesensk, Ukraine
Place of death
Minsk, Belarus
Age
67 years
Education
Odessa National Polytechnic University
(1920-1921)
Awards
Stalin Prize
 
Order of Lenin
 
People's Artist of the USSR
 
Order of the Red Banner of Labour
 
Medal "For Valiant Labour in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
People's Artist of Byelorussian SSR
 
The details (from wikipedia)

Biography

Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967), беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая) 1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 1920—1921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.

У 1921—1923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 1924—1925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр(руск.) бел.), у 1925—1926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.

З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, (у 1941—1947 гадах — мастацкі кіраўнік).

У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра.

Працаваў на радыё.

Дэпутат ВС СССР 6 склікання (1962—1966).

Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці.

Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы(бел. (тар.)) бел.» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы).

Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым(руск.) бел.» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў(англ.) бел.» Р. Б. Шэрыдана).

Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё.

Театральные працы

  • 1932 — «Бацькаўшчына» К. Чорнага — Няміра
  • 1937 — «Скупым(руск.) бел.» Мальера — Гарпагон
  • 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Халімон
  • 1939 — «Пагібель воўка» Э. Л. Самуйлёнка — Харкевіч
  • 1939 — «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Туляга
  • 1944 — «Паўлінцы(бел. (тар.)) бел.» Я. Купалы — Пустарэвіч
  • 1947 — «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Кропля (першы выканаўца)
  • 1950 — «Калінавы гай» Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук(руск.) бел. — Раманюк
  • 1954 — «Выбачайце, калі ласка!» А. Я. Макаёнка — Гарошка
  • 1959 — «Каб людзі не журыліся» А. Я. Макаёнка — Самасееў
  • «Дзень цудоўных падманаў(англ.) бел.» Р. Б. Шэрыдана — Мендоза
  • «Людзі на балоце» па І. Мележу — Глушак

Фільмаграфія

  • 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Пятровіч Кропля
  • 1952 — Паўлінка (фільм-спектакль) (тэлеспектакль) — Пустарэвіч
  • 1953 — Спяваюць жаўрукі(руск.) бел. — Сымон Верас
  • 1954 — Хто смяецца апошнім — Мікіта Сямёнавіч Туляга
  • 1955 — Зялёныя агні — Каліна
  • 1955 — Несцерка — анціквар
  • 1955 — Пасеялі дзяўчыны лён — аграном
  • 1956 — Міколка-паравоз — гарадскі галава
  • 1957 — Нашы суседзі — Іван Кандратавіч Шпакоўскі
  • 1957 — Палеская легенда — пан Антоній
  • 1959 — Людзі на мосце(руск.) бел. — Пётр Савельевіч Паромаў
  • 1959 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам(руск.) бел. — суддзя Дзям’ян Дзям’янавіч
  • 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка
  • 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Ціўноў
  • 1960 — Першыя выпрабаванні(руск.) бел. — дзяк
  • 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык
  • 1963 — Не плач, Аленка (караткаметражны)
  • 1964 — Масква — Генуя(руск.) бел. — нэпман
  • 1964 — Адзінота — Фрол Баеў
  • 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля
  • 1967 — Запомнім гэты дзень — барадаты селянін

Узнагароды і прэміі

  • Народны артыст Беларускай ССР (1940)
  • Народны артыст СССР (1948)
  • Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва
  • Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананне ролі Кроплі ў спектаклі «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона
  • Два ордэны Леніна (1940, 1955)
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1948)
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945).

Зноскі

  1. Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Глебов Глеб Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
  4. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  5. Дзяржаўная прэмія СССР 1948 года

Літаратура

  • Дуніна С., Г. П. Глебов. — М.; Л., 1949
  • Стэльмах У. М., Народны артыст СССР Г. П. Глебаў. — Мн., 1954
  • Красінскі А. В., Беларускія акцёры ў кіно. — Мн., 1973

Спасылкі

  Тэматычныя сайты
  Тэматычныя сайты
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Hlieb Hliebaŭ is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Hlieb Hliebaŭ
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes