peoplepill id: henryk-brzezowski-1
HB
Belarus
1 views today
2 views this week
Henryk Brzezowski

Henryk Brzezowski

The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
94 years
Education
Vitebsk People's Art School
Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Генрых Францавіч Бржазоўскі (1912, Мінск — 2006) — беларускі мастак, бацька балерыны Людмілы Бржазоўскай.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака, разьбяра па дрэве, які рабіў сталярку і статуі ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску. Пасля школы працаваў мастаком-афарміцелем на заводзе ў Мінску, дзе заўважылі яго незвычайныя творчыя здольнасці і накіравалі вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум 1930-1933. Настаўнікамі яго былі Міхаіл Керзін і Міхаіл Эндэ. Пасля паспяховага заканчэння тэхнікума Генрых Бржазоўскі з 1938 па 1941 год наведваў студыю В. Мадорава ў Мінску. Удзел у выстаўках браў з 1937 года. У 1938 годзе ўдзельнічаў у I з’ездзе мастакоў Беларусі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Калініна ў Пухавіцкім раёне разам са сваёй жонкай, Таццянай. Яна нарадзілася ў вёсцы Яснаўка Пярэжырскага сельсавета і была стаматолагам. За ваенны перыяд Генрых Бржазоўскі зрабіў каля 150 малюнкаў, якія адлюстравалі жыццё партызан. Быў галоўным афарміцелем газеты «Народны мсцівец».

Член Саюза мастакоў БССР з 1945 года.

Творчасць

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, батальным, нацюрморта, пейзажа. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі. Стварыў больш за 2 тысячы палотнаў («Разведчык», «Беларускі пейзаж», «На родных палетках», «Партызаны каля вогнішча» і інш.).

Партызаны Генрыха Бржазоўскага паказаны ў поўнай баявой гатоўнасці: перапаясаны рамнямі, палявымі сумкамі, узброены аўтаматамі і кулямётамі. Твары маладых байцоў вылучаюцца адкрытасцю, спакоем, разважанасцю. Творы прасякнуты патрыятычным пафасам. Найбольш красамоўна гэта выяўлена ў партрэце камандзіра партызанскага атрада імя М. І. Калініна капитана Сарокі (1943). Поза, характэрная для вобраза баявога камандзіра, сведчыць аб гатоўнасці да барацьбы і ўпэўненасци ў сваёй справе. Ён узброены аўтаматам и гранатами, якія разам з палявой сумкай вельмі натуральна размешчана на яго сялянскім кажуху. Малюнак «Партызаны», створаны ў 1944 годзе, успрымаецца як сведчанне паразумення і адзінства паплечнікаў.

Творы Генрыха Бржазоўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеях абласных гарадоў Беларусі, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Расіі, а таксама ў музеях Масквы, Германіі, Італіі, прыватных калекцыях.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй міжнароднага фонду «Дзецям Чарнобыля». З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Мар’іна Горка. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ёсць асобная зала, дзе экспануецца звыш сотні твораў Генрыха Бржазоўскага.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Henryk Brzezowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Henryk Brzezowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes