Georgy Vilinbakhov
Quick Facts
Biography
Георгій Вадзімавіч Вілінбахаў (руск.: Гео́ргий Вади́мович Вилинба́хов; 13 красавіка 1949 —) — дзяржаўны геральдмайстар Расіі.
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук. З 1969 года працуе ў Дзяржаўным Эрмітажы. У жніўні 1992 года прызначаны намеснікам дырэктара Эрмітажа па навуцы. З лютага 1992 — начальнік Дзяржаўнай геральдычнай службы Расійскай Федэрацыі, 1992—1994 — Начальнік упраўлення геральдыкі Расархіву, у 1994—1999 — кіраўнік Дзяржаўнай геральдыі пры Прэзідэнце Расіі. З 29 чэрвеня 1999 Старшыня Геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Расіі — дзяржаўны геральдмайстар. Удзельнічаў у распрацоўцы законапраекта аб дзяржаўных знаках. Арганізоўваў працу па вядзенні Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра Расіі і стварэнню геральдычных служб у шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.
Мае больш 150 публікацый па гісторыі рускай культуры, ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Узнагароды і званні
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1994)
- Ордэн Пашаны (1997)
- Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2003)
- Ордэн Белай Ружы, рыцарскі крыж 1 класа (2005, Фінляндыя)
- Падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2007)Распараджэнне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 27.07.2007 N 419-рп
- Медаль Дзяржаўнага мытнага камітэту Расіі «За ўмацаванне мытнай садружнасці» (2002)
- Медаль Федэральнай службы аховы Расіі «125 гадоў органам дзяржаўнай аховы Расіі» (2006)
- Знак МНС «За заслугі» (2002)
- Знак «Ганаровы супрацоўнік службы спецыяльных аб'ектаў пры Прэзідэнце Расіі» (2002)
- Нагрудны знак «За развіццё Цвярской вобласці» (2006)