peoplepill id: gabriel-oginski
GO
7 views today
7 views this week
Gabriel Oginski
Скрипач

Gabriel Oginski

The basics

Quick Facts

Intro
Скрипач
A.K.A.
Огинский Гавриил
Work field
Gender
Male
Place of death
Vilnius
Age
59 years
The details (from wikipedia)

Biography

Габрыэль Агінскі, Габрыэль Юзаф Андрэй Ігнатавіч Агінскі (1784 — 26 снежня 1842, г. Вільня, Віленская губерня, Расійская Імперыя) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, старшыня (прэзідэнт) 2-га дэпартамента Галоўнага суда Віленскай губерні.

Удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года і Лістападаўскага паўстання (1830—1831). Кавалер ордэна Ганаровага легіёна.

Паходжанне і сям'я

Графіня Кунегунда Плятэр-Зіберг (1783—1865) — жонка князя Габрыэля Агінскага

Належаў да княскага роду Агінскіх. Нарадзіўся ў сям'і князя Ігната Андрэя Агінскага (1755—1787), старосты вайгоўскага і дарсунішскага, і яго жонкі — князёўны Юзэфы Сафіі з роду Агінскіх. Юзэфа Сафія Агінская была дачкой троцкага ваяводы Андрэя Агінскага і сястрой Міхала Клеафаса Агінскага.

Па нараджэнні Габрыэль быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў поўнае імя «Габрыэль Юзаф Ігнат».

22 снежня 1803 г. Габрыэль Агінскі ажаніўся з графіняй Кунегундай Плятэр-Зіберг (1783–1865), ад якой не меў дзяцей.

Маёнткі

Палац Агінскіх у маёнтку Стравеннікі. Фота 2010 г.
Парк у маёнтку Стравеннікі. Фота 2010 г.

Валодаў маёнткам Стравеннікі і іншымі (на Жамойці) у Літоўска-Віленскай губерні, якія пасля Лістападаўскага паўстання (1830—1831) былі канфіскаваны расійскім урадам.

Ваенная служба

У 1807 г. па ўласным жаданні паступіў на ваенную службу — у войска Герцагства Варшаўскага. Пасля фармавання 1-га палка польскіх шэвалежэраў напалеонаўскай Імператарскай гвардыі (1er Regiment de Chevau-legers polonais de la Garde Imperiale) быў пераведзены ў гэты элітны полк у афіцэрскім званні. У складзе полку прымаў удзел у Аўстрыйскай кампаніі французскіх войск у 1809 г.

У часы франка-расійскай вайны (1812) і эміграцыя

У пачатку франка-расійскай вайны 1812 года стаў (пасля генерала графа Юзафа Касакоўскага) шэфам літоўскай ганаровай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага (1812), створанага Напалеонам.

Атрымаў ордэн Ганаровага легіёна. Быў удзельнікам ваеннай кампаніі 1813—1814 гг. у Германіі і Францыі на баку французаў (у корпусе князя Юзафа Панятоўскага) і атрымаў званне палкоўніка. Быў пры штабе Напалеона, суправаджаў яго ў Парыж у 1814 г.

Вяртанне ў Расійскую Імперыю

Каталіцкі касцёл Св. Ганны ў мястэчку Еўі, пабудаваны ў 1816—1822 гг. за грошы князя Габрыэля Агінскага. Фота 2007 г.

Па ўказу расійскага імператара ад 31 сакавіка (12 красавіка) 1814 г. атрымаў дазвол вярнуцца (разам з жонкай) у Расійскую Імперыю на радзіму з-за мяжы. Адмовіўся працягваць ваенную службу ў войску Царства Польскага.

Быў выбраны ў 1815 г. дваранствам Літоўска-Віленскай губерні на пасаду старшыні (прэзідэнта) 2-га дэпартамента Віленскага Галоўнага суда — да 1817 г.

Займаўся гаспадарчай і культурнай дзейнасцю ў сваіх маёнтках (на Жамойці) у Літоўска-Віленскай губерні, будаваў школы, невялікія прамысловыя прадпрыемствы (прадзільную і ткацкую мануфактуру). Добра ведаў музыку і граў на скрыпцы.

У 1816—1822 гг. пабудаваў у мястэчку Еўі за свае грошы новы каталіцкі касцёл Св. Ганны.

У 1818 г. быў (разам з іншымі асобамі) ініцыятарам устанаўлення ў Вільні помніка нядаўна памерламу ў Швейцарыі Тадэвушу Касцюшку. Аднак ініцыятыва не сустрэла ўхвалы ў расійскіх улад.

У 1818—1822 гг. быў членам масонскай ложы «Адданы літовец» («Gorliwy litwin») у Вільні і галоўным прадстаўніком ложы «Адданы літовец» у польска-літоўскай масонскай ложы «Дасканалая еднасць».

У часы Лістападаўскага паўстання

У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) заняў пасаду паўстанцкага начальніка Троцкага павета і атрымаў ранг палкоўніка паўстанчых войск. Расійскі ўрад абяцаў некалькі тысяч дукатаў за інфармацыю аб месцазнаходжанні князя Габрыэля Агінскага.

8 красавіка 1831 г. атрад Агінскага разам з атрадамі Антонія Пушэта і Маўрыцыя Прозара беспаспяхова спрабаваў заняць горад Коўна (Літоўска-Віленская губерня), адкуль 17 красавіка атрады Агінскага, Пушэта і Прозара пайшлі на Вільню на злучэнне з паўстанчымі войскамі Караля Залускага, Францішка Білевіча і іншых, аднак да атакі на Вільню справа не дайшла.

Пасля ўваходу на тэрыторыю Гарадзеншчыны і Віленшчыны паўстанчых польскіх войск на чале з генералам Антоніем Гелгудам князь Габрыэль Агінскі быў прызначаны на пасаду віцэ-старшыні паўстанчага Часовага Літоўскага ўрада і начальніка ваеннага аддзела ўрада. Выдаткаваў шмат уласных грошай на правіянт для забеспячэння польскіх войск Гелгуда.

Пасля паразы пад Вільняй польскіх войск генерала Антонія Гелгуда і злучаных мясцовых паўстанчых атрадаў, князь Габрыэль Агінскі 7 чэрвеня 1831 г. са сваім атрадам (каля 350 віленскіх студэнтаў і выкладчыкаў і каля 200 сялян) злучыўся з войскамі польскага генерала Дыянізія Хлапоўскага ў Габрыэлеве і накіраваўся да расійска-прускай мяжы. Пасля пераходу ў Прусію 21 жніўня 1831 г. з атрадам уключыўся ў склад польскага корпуса генерала Францішка Роланда.

Эміграцыя ў Францыю

Пасля разгрому паўстання маёнткі князя Агінскага ў Расійскай Імперыі былі канфіскаваны ўладамі, а князь з жонкай выехаў летам 1833 г. з Прусіі ў Францыю, дзе меў стасункі з польска-літоўскімі эмігрантамі ў Францыі. Заснаваў у Парыжы ў раёне Сэнт-Анарэ вядомае інтралігатарскае прадпрыемства (пераплётную майстэрню). Жонка князя Кунегунда мела ў Парыжы стасункі і супрацоўнічала з Клемянтынай Гофман (з роду Таньскіх) у Таварыстве дабрачыннасці польскіх дам.

У сям'і Агінскіх завязаліся блізкія кантакты з французскім каралеўскім дваром — французскі кароль Людовік Філіп I часта наведваў князя Агінскага ў яго інтралігатарскім прадпрыемстве ў Парыжы.

Другое вяртанне ў Расійскую Імперыю

У 1840 г. атрымаў у расійскага імператара Мікалая I права на вяртанне ў Расійкую Імперыю ў родныя мясціны. Аднак пасля вяртання на радзіму ў 1842 г. на расійскай граніцы быў арыштаваны расійскай уладай і знаходзіўся ў Віленскай турме 11 месяцаў, дзе і памёр 26 снежня (ст.ст.) 1842 г.

Пахаваны на могілках Росі ў Вільні. Пасля смерці мужа жонцы Агінскага не дазволілі вярнуцца ў Францыю, і яна засталася жыць у Вільні. Пасля доўгага судовага працэсу вярнула сабе частку ўласнага пасага і падзяліла яго з бяднейшымі сваякамі.

Зноскі

Літаратура

  • Chlapowski, D. Pamiętniki jenerala D.Chlapowskiego. Cz. 2. — Poznań, 1899. — S. 68 — 69.
  • Materialy do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. VII/VIII. — Rzym, 1985. — S. 392.
  • Powstanie 1831 na Litwe: Wspomnienia uczęstników. — Wilno, 1931. — 176 s. — S. X.
  • Protokoly posiedzenia Rządu Polskiego Centralnego Tymczasowego w Litwe od 12 czerwca do 2 lipca 1831 r. // Przegląd Historyczne-Wojskowy. — 1930. — R. 2. — T. 3. — S. 245 — 258. — S. 246.
  • Puzynina G. W Wilnie i w dworach litewskich: Pamiętnik z lat 1815 — 1843. — Kraków: KAW, 1990. — 389 s. — S. 155, 331.
  • Sowinski A. Słownik muźyków polskich dawnych i nowoczesnych kompozytorów... — Paryź, 1874. — 436 s. — S. 294.
  • Агінскі, Мю-К. Мая біяграфія з дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары // Спадчына. — 1998. — № 5. — С. 81 — 99; № 6. — С. 226 — 237.
  • Виленский временник. Книга V. Акты и документы архива Виленского, Ковенского и Гродненского генерал-губернаторского управления, относящиеся к истории 1812 — 1813 гг. Ч. 2. Переписка по части гражданского управления. — Вильна, 1913. — С. 108, 252, 319.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Gabriel Oginski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Gabriel Oginski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes