Fyodar Yurchanka
Quick Facts
Biography
Фёдар Кірылавіч Юрчанка (партызанская мянушка Вятроў; 13 верасня 1913, с. Прудок , Смаленская вобласць — 4 жніўня 1998, Вісяты (возера)) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З 1931 года на педагагічнай працы.
У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір атрада, з лютага 1942 года выконваючы абавязкі сакратара Усвяцкага РК ВКП(б) Смаленскай вобласці. З кастрычніка 1942 года камандзір партызанскага атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — партызанскай брыгады «Кастрычнік», адначасова ў жніўні 1943 — маі 1944 сакратар Пліскага падпольнага РК КП(б)Б.
У выніку буйной акцыі гітлераўцаў супраць партызан у Беларусі трапіў у палон і потым — у канцэнтрацыйны лагер Штутгаф . Адтуль з дапамогай палякаў Ф. К. Юрчанка і А. Р. Стралец былі вывезены ў філіял у Эльблёнгу. У лістападзе 1944 года года Фёдар Юрчанка і Аляксей Стралец здзейснілі дзёрзкія ўцёкі з Эльблёнга, якія для Стральца апынуўся няўдалымі, бо пры спуску з высокай цаглянай сцяны ён атрымаў траўму і не змог сысці ад пагоні. Юрчанка паспяхова бег і да прыходу Савецкай Арміі хаваўся з дапамогай палякаў.
У 1945—76 на педагагічнай працы ў Шаркаўшчынскім раёне.
Зноскі
Літаратура
- Юрьев Андрей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.
Спасылкі
- История родного края. ЛЕТОПИСЬ ДЕРЕВНИ АДАМОВО (руск.)
- У войны не женское лицо(недаступная спасылка) (руск.)