peoplepill id: franciszek-majewski-2
FM
Ukraine
5 views today
5 views this week
Franciszek Majewski

Franciszek Majewski

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Place of death
Slavuta, Slavuta Raion, Khmelnytskyi Oblast, Ukraine
Family
Mother:
Barbara Żabińska
Father:
Stanisław Majewski
The details (from wikipedia)

Biography

Францішак Станіслававіч Мае́ўскі (1781 ці 1783, в. Каскі Мінскай губерні — пасля 1837, Славута) — вайсковец, масон.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Маеўскіх. Сын Станіслава Маеўскага і Барбары з Жабінскіх.

З 1806 года ў Войску Польскім, ваяваў у Іспаніі і Партугаліі ў радах добраахвотнай гвардыі. У Францыі (Седан) яго прынялі ў масонскае таварыства, атрымаў тры першыя ступені. У маі 1811 года трапіў у палон англічанам пад Альбора ў Партугаліі. Яго завезлі ў графства Самерсет у Англіі, дзе быў у французскай масонскай ложы. Калі перавезлі ў Шатландыю, уступіў у масонскую ложу шатландскіх ступеняў і атрымаў ступень Ружовага Крыжа і права самому надаваць масонскія ступені. Ад капітула Эдынбургскага атрымаў дазвол даваць вышэйшыя ступені і ствараць новыя масонскія ложы.

У 1817 годзе вярнуўся на радзіму і ўступіў у Войска Польскае паручнікам 4-га палка ўланаў. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. — у 1820. Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820. На сейме 1820 г. выступіў з апазіцыяй Аляксандру І і ўраду. У 1824 г. — капітан 1-га палка ўланаў. Адзін з заснавальнікаў Таварыства Тампліераў (1819), напісаў яго Статут, увёў 4-ю ступень, якая накладвала абавязак «несці дапамогу кожнаму народу, які хоча адшукаць сваю вольнасць».

Выступіў супраць злучэння з польскім Патрыятычным таварыствам. Арыштаваны ў 1826 г., змешчаны ў кармеліцкія муры ў Варшаве. Сеймавым судом прыгавораны да трох месяцаў турмы, па загаду Канстанціна Паўлавіча вывезены ў Санкт-Пецярбург, дзе з ліпеня 1828 знаходзіўся адзін год у Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля вызвалення быў уключаны ў Каўказскі корпус, дзе пасябраваў з Раманам Сангушкам.

У 1836 годзе дэмабілізаваны з правам вяртання на радзіму. Пасяліўся ва ўладаннях Сангушкі, Славуце, як домаўласнік. Відаць, пад выглядам продажу коней некалькі разоў быў на Каўказе, перавозіў Сангушку ад бацькоў лісты.

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Franciszek Majewski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Franciszek Majewski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes