peoplepill id: fjodor-petrovitsj-zanko
FPZ
Russia
7 views today
7 views this week
Fjodor Petrovitsj Zanko
Russisch ijzersmid (1921-1979)

Fjodor Petrovitsj Zanko

The basics

Quick Facts

Intro
Russisch ijzersmid (1921-1979)
Places
Gender
Male
Place of birth
Lepiel District
Place of death
Lepiel District
Age
57 years
The details (from wikipedia)

Biography

Фёдар Пятровіч Занько (22 верасня 1921, в. Занькі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 9 мая 1979, в. Ворань, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — Кавалер ордэна Славы 3 ступеняў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Занькі, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці.

Атрымўшы 4 класы адукацыі, працаваў кавалём у калгасе.

У шэрагі Чырвонай Арміі быў прызваны ў маі 1940 года, а ў 1941 годзе Фёдар Пятровіч Занько скончыў палкавую школу 193-га стралковага палка (41-я стралковая дывізія, Заходні фронт).

У шэрагах дзеючай арміі з ліпеня 1941 года.

У верасні 1942 года, падчас удзелу ў Сталінградскай бітвы, Фёдар Пятровіч занько атрымаў званне малодшага сяржанта.

Камандзір разведвальнага ўзвода старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ў раёне станцыі «Тацынская» захапіў каштоўныя дакументы гітлераўцаў, і за гэта быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля ранення ў адным з баёў, Фёдар Пятровіч Занько, пасля лячэння ў шпіталі, быў накіраваны ў школу паветраных стралкоў, якую скончыў у маі 1943 года.

Старшы сяржант Фёдар Іванавіч Занько з 24 красавіка па 4 жніўня 1944 года здзейсніў 27 паспяховых баявых вылетаў на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі гітлераўцаў у раёне гарадоў Орша, Барысаў, Мінск, Алітус, Каўнас і інш., пры гэтым збіў тры варожых знішчальніка.

Загадам па 8-й паветнанай арміі № 053 ад 27 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У перыяд з 4 жніўня па 30 кастрычніка 1944 года старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 22 паспяховых вылята на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі ворага на тэрыторыі Літвы і Усходняй Прусіі. У паветраных баях адбіў сем атак знішчальнікаў ворага, падавіў зенітныя гарматы і падпаліў адзін аўтамабіль.

Загадам па 1-й паветранай арміі № 076 ад 6 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшына Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

У перыяд з 1 лістапада 1944 года па 3 сакавіка 1945 года старшыня Фёдар Пятровіч Занько здзейсніў 24 баявых вылеты на бамбардзіроўку жывой сілы і тэхнікі ворага ў раёне гарадоў Гумбінен і Інстэрбург.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшыня Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

За гады Вялікай Айчыннай вайны старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 234 паспяховых баявых вылета з мэтай бамбардыроўкі жывой сілы і баявой тэхнікі гітлераўцаў, нанесшы значныя страты ворагу.

Быў прыняты ў КПСС у 1945 годзе.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе старшыня Фёдар Пятровіч Занько працаваў каавлём на радзіме у калгасе ім. Карла Маркса. Жыў у в. Ворань Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Памер 9 мая 1979 года.

Узнагароды

  • ордэн Чырвонага Сцяга;
  • ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
  • ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступеняў;
  • Медаль «За абарону Сталінграда»

Зноскі

Літаратура

  • Занько Фёдор Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 603.

Спасылкі

Фёдар Пятровіч Занько на сайце «Героі краіны»

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Fjodor Petrovitsj Zanko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Fjodor Petrovitsj Zanko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes