Eleanora Valitskaya
Quick Facts
Biography
Элеанора Іванаўна Валіцкая (12 жніўня 1928, г. Старыя Дарогі —) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія
У час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена акупантамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. Пасля вызвалення вярнулася на Старадарожчыну.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1947 годзе ў калгасе «Сцяг камунізма» у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна паляводам, затым звеннявой паляводчай брыгады.
З 1963 года і да выхаду на пенсію працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку цялятніцай, затым больш як 30 год аператарам машыннага даення. Неаднаразова была пераможцай у раённым спаборніцтве. Першая ў Старадарожскім раёне дасягнула 4-тысячнага надою малака ад каровы.
Узнагароды
За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі па надоях малака ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна.
Зноскі
- ↑ Валицкая Элеонора Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
- ↑ Валіцкая Элеанора Іванаўна