peoplepill id: dmitriy-krasilnikov
DK
Belarus Russia
4 views today
5 views this week
Dmitriy Krasil'nikov

Dmitriy Krasil'nikov

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Urta Pänäçe, Zainsky District, Russia
Death
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
47 years
Education
Пермские художественные мастерские
(-1923)
Qazan Art School
Vkhutein
Moscow State University of Printing Arts
(-1933)
The details (from wikipedia)

Biography

Дзмітрый Мікалаевіч Красільнікаў (руск.: Дмитрий Николаевич Красильников; 7 (20) лістапада 1903, в. Сярэднія Пінячы, Татарстан — 1951) — беларускі і татарскі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1903 годзе ў в. Сярэднія Пінячы Казанскай губерні ў сям’і татараў-крашанаў.

У 1922 г. вучыўся ў Пермскіх мастацкіх майстэрнях, у 1923—1926 гг. у Казанскіх архітэктурна-мастацкіх майстэрнях. Д. Красільнікаў пакінуў прыкметны след у мастацкай культуры Татарстана як адзін з першых нацыянальных мастакоў кнігі, аўтар часопіснага і газетнага малюнка, майстар рэалістычнай ілюстрацыі. У 1923—1928 гг. супрацоўнічаў з татарскімі перыядычнымі выданнямі (алоўкавыя партрэты, пейзажныя замалёўкі, сатырычная графіка): часопісамі «Кызыл яшляр», «Чаян», «Безнен юл», газетамі «Кызыл Татарстан», «Эшче» і іншымі. Ілюстраваў і афармляў кнігі Таткнігавыдата (руск.: Таткнигоиздат). Друкаваў працы пад манаграмай «ДНК».

З канца 1920-х гадоў у Маскве, працаваў у татарскай секцыі Цэнтральнага выдавецтва народаў СССР, супрацоўнічаў з часопісам «Октябрь баласы», рэдактарам якога быў М. Джаліль. У 1927—1930 гг. вучыўся на паліграфічным факультэце ВМАТЭІНа, у 1933 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. У 1928 г. стварыў алоўкавыя партрэты Дж. Лондана, М. Горкага, Х. Туфана (апублікаваны ў часопісе «Авыл яшляре»). У 1930-я гады пачаў займацца плакатам, станковай графікай і жывапісам. Удзельнік мастацкіх выставак з 1933 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У гады вайны працаваў у беларускім сатырычным выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», з 1945 — у часопісе «Вожык», у 1945—1952 гг. загадчык мастацкага аддзела, кансультант, мастак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года.

Творчасць

Дзмітрый Красільнікаў. «Гульня ў дэмакратыю». «Вожык», № 7, 1947

Працаваў у сатырычнай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: карыкатуры «Прыехалі…», «Камароўскі рынак», «У трамваі», «Людзі будуюцца і нам пара», «Першы ззаду», «Перадвясновы клопат»; ілюстрацыі да кніг «Нёманскія казкі» і «Ліпка і Клёнік» Я. Брыля, «Вавёрчына гора» В. Віткі, «Круглы год» С. Маршака.

Удзельнік міжнародных выставак: «Мастацтва кнігі» (Парыж, 1931), «Сучаснае мастацтва СССР» (ЗША, 1933), «Плакат на службе пяцігодкі» (Масква, 1932). Персанальная выстаўка прайшла ў Казані (1978).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Dmitriy Krasil'nikov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Dmitriy Krasil'nikov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes