peoplepill id: charles-gregorowitsch
CG
Russia
5 views today
5 views this week
Charles Gregorowitsch
Russian educator

Charles Gregorowitsch

The basics

Quick Facts

Intro
Russian educator
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Saint Petersburg, Tsardom of Russia
Place of death
Vitebsk, Belarus
Age
52 years
Instruments:
The details (from wikipedia)

Biography

Карл Карлавіч Грыгаровіч (ням.: Charles Gregorowitsch; 25 кастрычніка 1868, Пецярбург — 25 сакавіка 1921, Віцебск) — беларускі скрыпач і педагог. Інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Ад 1883 штогод прыязджаў з канцэртамі ў Віцебск, куды ў 1918 пераехаў жыць.

Апошні вучань Генрыка Вяняўскага, займаўся таксама ў Маскве ў Васіля Безякірскага і ў Вене ў Якаба Донта затым ўдасканальваў сваё майстэрства ў Берліне ў Ёзэфа Іаахіма. Гастраляваў па свеце з 1883 года, у 1896-97 гг. здзейсніў канцэртнае турнэ па ЗША, атрымаўшы вельмі спачувальныя водгукі крытыкі, якая вітала яго «бліскучы запал і націск» у варыяцыях Иаахіма і «цудоўную тэхніку і цеплыню спасціжэння» у Першым канцэрце Макса Бруха, у 1899—1901 гг. распачаў (разам з фінскім піяністам Эдвардам Фацарам) сусветнае турнэ па трох кантынентах (Амерыка, Азія, Афрыка). З 1903 — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча. З 1910 — першая скрыпка ў квартэце герцага Мекленбургскага. Па сведчанні Генры Лахі, «па шыраце і плыўнасці тону яго параўноўвалі з Сарэ і Сарасаце».

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года жыў і працаваў у Віцебску. Працаваў прафесарам народнай кансерваторыі. Выступаў у суправаджэнні віцебскага сімфанічнага аркестра, удзельнічаў у штотыднёвых вечарынах камернай музыкі, знаёмячы віцебскую публіку з навінамі заходняй музычнай культуры.

У 1921 годзе арыштаваны за тое, што «па прыездзе польскай дэлегацыі ў Віцебск пазнаёміўся з польдэлегатамі… і зарэкамендаваў сябе ў вачах прадстаўнікоў дэлегацыі з самага лепшага боку, у выніку чаго дэлегацыя выдала Грыгаровічу дакумент аб яго поўнай лаяльнасці ў адносінах да Польшчы, на прадмет ўезду ў такую​​», і прысуджаны да трох гадоў прымусовых работ. Да гэтага часу незразумела, памёр ён ад голаду ў заключэнні або быў расстраляны пры спробе бегчы з Расіі.

Вучнем Грыгаровіча быў Браніслаў Губерман, які гаварыў, што Грыгаровіч «навучыў яго ўсяму, чаму можа навучыць настаўнік».


Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Charles Gregorowitsch is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Charles Gregorowitsch
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes