Catherine Sapieha
Quick Facts
Biography
Еўдакія (Еўдоксія) Сапега (у манастве Кацярына; не пазней за 1615—1676) — дачка літоўскага падканцлера Паўла Стэфана Сапегі і Альжбеты Вэселен, якая была дачкой венгерскага двараніна.
Біяграфія
Дакладнай даты нараджэння пакуль не вызначана, але з улікам таго, што Альжбета памерла у 1615, Еўдакія нарадзілася не пазней за гэту дату. З гэтага ж вынікае, што Еўдакія страціла маці неўзабаве пасля нараджэння.
Паходзіць з Коданьскай лініі Сапег. З 1639 года — манахіня Базыльянскага ордзена.
У 1645 годзе фундавала жаночы базыльянскі манастыр у гонар Святога Духа ў Мінску. Еўдакія ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак.
У 1650 годзе стала абатысай (ігуменняй) вышэй згаданага базыльянскага манастыра.
Пасля смерці пахавана ў кляштары.
Лёс парэшткаў
Падчас аднаўлення царквы Святога Духа кляштару базыльянаў пры адкрыцці падмуркаў рэстаўратары таварыства «Мінская спадчына» разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты.