peoplepill id: augustyn-pacewicz
AP
Russia Poland
2 views today
2 views this week
Augustyn Pacewicz
Polish physician

Augustyn Pacewicz

The basics

Quick Facts

Intro
Polish physician
A.K.A.
Augustyn Ludwik Bartłomiej Pacewicz;
Work field
Gender
Male
Place of birth
Pružany, Pružany District, Brest Region, Belarus
Place of death
Pružany, Pružany District, Brest Region, Belarus
Age
80 years
Family
Father:
Konstanty Pacewicz
Education
Grodno male gymnasium
Hrodna, Grodno Region, Russian Empire
Imperial Academy of Medical Surgery
Saint Petersburg, Russian Empire
(-1873)
Awards
Knight of the Order of Polonia Restituta
(1924)
Augustyn Pacewicz
The details (from wikipedia)

Biography

Аўгусцін Лю́двік Барталаме́й (Аўгусцін Канстанцінавіч) Пацэ́віч (польск.: Augustyn Ludwik Bartłomiej Pacewicz; 24 жніўня 1847, Пружаны — 20 чэрвеня 1928, Пружаны) — заслужаны ўрач-філантроп. Большую частку жыцця пражыў у Пружанах, дзе карыстаўся вялізным аўтарытэтам за сваю дабрачынную дзейнасць. У падзяку за яго заслугі цэнтральная вуліца горада ў 1926 годзе была названа яго імем.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1847 ў Пружанах ў сям’і Канстанціна Людвікавіча Пацэвіча і Караліны са Шрэтэраў (польск.: Szretter). Ахрышчаны 28 жніўня, хрышчоныя бацькі — Валенцій і Юзафа Герміна Швыкоўскія. Скончыў гімназію ў Гродне, Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу (1873, паводле іншых звестак 1874 або 1876).

Вуліца Замкавая ў Пружанах (1916), у 1926 перайменаваная ў гонар Аўгусціна Пацэвіча

Служыў ваенным урачом Балтыйскага флоту ў Кранштаце, звольнены ў запас з прычыны хваробы — артрыту. У 1885—1915 гадах займаўся прыватнай практыкай, а таксама ў званні палкоўніка працаваў ваенным урачом у казармах 38-га лятучага артылерыйскага палка пад Пружанамі (каля 1909—1913). Ганаровы міравы суддзя ў Пружанскім судзе. У 1909 годзе пабудаваў хату на вуліцы Гродзенскай каля старога парку.

Падчас Першай сусветнай вайны эвакуіраваны разам з сям’ёй у Пецярбург (1915). Працаваў у прыватнай лякарні і ў чыгуначнай клініцы. Пад канец ліпеня 1918 года вярнуўся ў Пружаны, працягнуў лекарскую практыку. Ва ўласным шпіталі на свае сродкі ўтрымліваў палату і ложак для бедных; вясковую (беларускую) і гарадскую (яўрэйскую) беднату лячыў задарма, часта за свой кошт аплочваў пацыентам набыццё неабходных лекаў у аптэцы. Свае шматрокавыя даследаванні дасылаў у Польскае лекарскае таварыства  (польск.) ў Варшаве.

1 студзеня 1924 года ўзнагароджаны ордэнам Адраджэння Польшчы. Існуюць таксама звесткі пра ўзнагароджанне ордэнам Virtuti Militari (дата ўзнагароджання невядомая). У яго гонар была перайменавана галоўная вуліца горада, на якой ён жыў ад 1909 года. Гэтую назву вуліца мела да 1942 года.

Апошнія два гады жыцця ўжо не практыкаваў, цяжка прыкаваны да ложка праз хваробу. Памёр у сярэдзіне чэрвеня 1928 года. Набажэнствы з прычыны яго смерці адбыліся ў храмах усіх веравызнанняў Пружанаў. Паводле запавету пахаваны на каталіцкіх могілках у звычайнай сасновай труне без шыкоўных помнікаў. У цяперашні час магіла абноўленая, замест спарахнелага драўлянага крыжа пастаўлены металічны з ранейшай шыльдачкай.

Пасля ад’езду сям’і Пацэвічаў у Польшчу ў іх хаце пэўны час размяшчаўся дзіцячы прытулак. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца помнік спаленым вёскам.

Сям’я

Бацька Канстанцін Людвігавіч згаданы ў 1874 годзе як дэпутат ад дваран у павятовай кватэрнай камісіі, калежскі асэсар; узнагароджаны знакам адрознення за XX гадоў бездакорнай службы і медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў. Меў братоў Ігната (паштмайстар) і Карла (станавы прыстаў).

9 чэрвеня 1888 года Аўгусцін ажаніўся з Сафіяй Галаўнёй, мелі 4 сыноў і 3 дачок. Адна з іх, Паўліна, скончыла сем класаў Гродзенскай жаночай гімназіі ведамства імператрыцы Марыі; у 1924 годзе стала жонкай Мікалая Разанава. У 1902 нарадзілася дачка Алена (у хросце Алена-Ганна).

Сын Казімір служыў у палку ўланаў Войска Польскага II Рэчы Паспалітай, з пачаткам Другой сусветнай вайны выехаў у Вялікабрытанію. Паводле запавету яго карціны перададзеныя польскім музеям.

Сын Караль таксама стаў урачом, у 1926 атрымаў дыплом, працаваў у Пружанскай гімназіі і па сумяшчальніцтве — у супрацьтрахомным кабінеце.

Зноскі

Літаратура

  • Zofia Rozanow. dr Augustyn Pacewicz(польск.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Augustyn Pacewicz

Basics

Introduction

Біяграфія

Сям’я

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Lists

Also Viewed

Lists
Augustyn Pacewicz is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Augustyn Pacewicz
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes