peoplepill id: arlen-michaylovitsj-kasjkoerevitsj
AMK
Russia Belarus
5 views today
6 views this week
Arlen Michaylovitsj Kasjkoerevitsj
Soviet painter (1929-2013)

Arlen Michaylovitsj Kasjkoerevitsj

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet painter (1929-2013)
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Belarus
Place of death
Minsk, Belarus
Age
84 years
Education
Belarusian State Academy of Arts
The details (from wikipedia)

Biography

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953), аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкіма інстытуце. Член Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць

Сярод прац станковай графікі:

  • серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • серыя «Партызаны» (1969—1970)
  • серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • серыя «Блакада» (1979)
  • «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыптых, 1985)
  • серыя «Асветнікі» (1989)
  • серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

  • Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песня Саламонава», «Евангелле паводле Лукі», «Апакаліпсіс»
  • Апавяданне «Курган» Янкі Купалы (1967)
  • Раман «Авадзень» Э. Войніч (1968)
  • Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (1968)
  • Раман «Новая зямля» (1969)
  • Паэма «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973)
  • Драма «Фауст» Гётэ (1976)
  • Раман «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (1983)

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

  • 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі.

Зноскі

Літаратура

  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org(руск.) 
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Arlen Michaylovitsj Kasjkoerevitsj is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Arlen Michaylovitsj Kasjkoerevitsj
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes