Arlen Michaylovitsj Kasjkoerevitsj
Quick Facts
Biography
Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953), аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкіма інстытуце. Член Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.
Творчасць
Сярод прац станковай графікі:
- серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
- серыя «Партызаны» (1969—1970)
- серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
- серыя «Блакада» (1979)
- «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
- «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
- «Напалм» (дыптых, 1985)
- серыя «Асветнікі» (1989)
- серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)
Ілюстрацыі
- Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песня Саламонава», «Евангелле паводле Лукі», «Апакаліпсіс»
- Апавяданне «Курган» Янкі Купалы (1967)
- Раман «Авадзень» Э. Войніч (1968)
- Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (1968)
- Раман «Новая зямля» (1969)
- Паэма «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973)
- Драма «Фауст» Гётэ (1976)
- Раман «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (1983)
Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).
Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Выстаўкі
- 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
- 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
- 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)
Асабістае жыццё
Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі.
Зноскі
- ↑ Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч — nn.by, 20:48, 26.08.2013
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
- ↑ Пётра Васілеўскі. Urbi et orbi — гораду і свету. // Дзеяслоў № 3(16),2005
- ↑ Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзмітра і Юлі Гурневічаў
- ↑ Я. Колас. «Новая земля» (Москва. 1969). Илл. А. М. Кашкуревича.
- ↑ Барыс Крэпак. «Складаны просты свет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасня 1999.
Літаратура
- Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
- Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
- Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
- Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
- Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
- Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
- Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org(руск.)
- Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004