peoplepill id: araxie-babayan
AB
Armenia Russia
2 views today
2 views this week
Araxie Babayan
Armenian chemist

Araxie Babayan

The basics

Quick Facts

Intro
Armenian chemist
A.K.A.
Аракси Товмасовна Бабаян
Work field
Gender
Female
Place of birth
Yerevan
Place of death
Yerevan, Yerevan
Age
86 years
The details (from wikipedia)

Biography

Араксі Таўмасаўна Бабаян (арм.: Բաբայան Արաքսի Թովմասի, 5 мая 1906, Ерэван — 13 лютага 1993, Ерэван) — выбітны армянскі хімік-арганік. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Армянскай ССР (1961), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1968, член-карэспандэнт з 1956).

Біяграфія

Араксі Таўмасаўна Бабаян нарадзілася 5 мая 1906 года ў Ерэване.

У 1928 годзе скончыла сельскагаспадарчы факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1937 годзе скончыла хімічны факультэт Ерэванскага політэхнічнага інстытута.

У 1928—1958 годах працавала ў Ерэванскім ветэрынарным інстытуце (пазней — Ерэванскі зоаветэрынарны інстытут). У 1939 годзе прапанавала спосаб сінтэзу ацэтыленавых у-гліколяў (рэакцыя Фаворскага-Бабаян). Вывучыла шчолачнае і тэрмічнае расшчапленне амоніевых салей. З 1945 года — прафесар.

У 1953 годзе адкрыла каталітычнае дзеянне салей амонію пры алкілаванні C {\displaystyle {\ce {C^{-}}}} , N {\displaystyle {\ce {N^{-}}}} , O {\displaystyle {\ce {O^{-}}}} і SH {\displaystyle {\ce {SH^{-}}}} кіслот галагеналкіламі ў водна-шчолачным асяроддзі. Адкрыла тры новыя рэакцыі:

  • дэгідрахларыравання — расшчаплення чацвярцёвых салей амонію,
  • перагрупоўкі — расшчаплення (унутрымалекульнае С-алкілаванне пры нуклеафільным замяшчэнні),
  • цыклізацыі — расшчаплення (унутрымалекульны дыенавы сінтэз).

З 1935 года супрацоўнік Хімічнага інстытута Армянскага філіяла АН СССР (з 1957 года Інстытут арганічнай хіміі Акадэміі навук Армянскай ССР).

У 1942—1955 гадах — загадчык кафедрай хіміі Ерэванскага медыцынскага ўніверсітэта. У 1949—1953 гадах намеснік дырэктара па навуцы, у 1955—1957 гадах — кіруючы сектарам арганічнай хіміі, з 1957 года кіруючы лабараторыяй аміназлучэнняў. У 1956 годзе выбрана членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Армянскай ССР. У 1961 годзе Араксі Бабаян прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Армянскай ССР. У 1968 годзе абрана акадэмікам Акадэміі навук Армянскай ССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР II—IV скліканняў. У 1976—1983 гадах — адказны рэдактар «Армянскага хімічнага часопіса».

Араксі Таўмасаўна Бабаян сканала 13 лютага 1993 года ў Ерэване.

Узнагароды

  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Дружбы народаў
  • Ордэн «Знак Пашаны» (27 красавіка 1967) — за дасягнутыя поспехі ў развіцці савецкай навукі і ўкараненні навуковых дасягненняў у народную гаспадарку
  • Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Армянскай ССР (1961).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Araxie Babayan is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Araxie Babayan
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes