Araqsya Davtyan
Quick Facts
Biography
Араксія Ашотаўна Даўцян (22 красавіка 1949, Мілан — 28 ліпеня 2010, Масква) — армянская оперная спявачка (сапрана).
Біяграфія
Нарадзілася ў звычайнай сям'і — бацька быў вайсковым лётчыкам, маці — медычны працаўнік. Пасля адстаўкі бацькі сям'я вяртаецца з Расіі ў Ерэван, дзе будучая спявачка паступае ў музычную школу імя Сараджава ў клас фартэпіяна. Дырэктар школы — вядомая спявачка Малання Чалахян адкрыла ў дзяўчынкі выдатныя вакальныя дадзеныя і стала займацца з ёй.
- 1975 г. скончыла Ерэванскую кансерваторыю (клас Р. І. Гулабян).
- 1975—1980 гг. — ілюстратар Ерэванскай кансерваторыі.
- 1980—1986 гг. — салістка Опернай студыі кансерваторыі,
- 1986—1992 гг. — салістка сімфанічнага аркестра Дзяржтэлерадыё Арменіі.
У 1984 г., пасля перамогі на конкурсе ім. Виотти у Верчэлі, была запрошана ў Вялікі тэатр, дзе яна дэбютавала ў партыі Віялеты («Травіята» Вердзі). Наступны сур'ёзны поспех прынесла ёй канцэртнае турнэ ў ЗША і па краінах Еўропы з аркестрам «Віртуозы Масквы» пад кіраваннем Уладзіміра Співакова.
Выступала больш за ў 120 аўтарытэтных канцэртных залах свету: «Карнэгі Хол» (Нью-Ёрк), «Гаво» (Парыж), «Канцэрт Гебау» (Амстэрдам), «Сентр Хол» (Токіа) і г.д., супрацоўнічала з такімі вядомымі артыстамі, як Рыкарда Шаі, Генадзь Раждзественскі, Клаўс Петэр Флор, Алена Абразцова, Тамара Сіняўская і інш.
Выкладала вакал у Дзяржаўнай кансерваторыі ім. Камітаса (з 1997 г. — прафесар кансерваторыі), а таксама ў Маскве, дзе працавала да канца жыцця.
Была аднадумцам апазіцыйнага руху Арменіі і змагалася за свабоду палітвязняў.
Узнагароды і званні
- Народная артыстка Рэспублікі Арменія (2004)
- Заслужаная артыстка Армянскай ССР (1987)
- Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў ім. Глінкі (1979)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу музыкі і танца ім. Віёці ў Верчэлі (1984)