peoplepill id: antoni-nestor-kieniewicz
ANK
4 views today
4 views this week
Antoni Nestor Kieniewicz

Antoni Nestor Kieniewicz

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Death
Age
46 years
Family
Spouse:
Katarzyna Odyniec
Children:
Hieronim Kieniewicz Feliks Kieniewicz
Antoni Nestor Kieniewicz
The details (from wikipedia)

Biography

Антон Нестар Кеневіч, Антон Андрэевіч Кеневіч (польск.: Antoni Nestor Kieniewicz; руск.: Антон Андреевич Кеневич / Антон Нестор Кеневич, 31 студзеня 1775 — 1822) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы суддзя. Пачынальнік узвышэння шляхецкага роду Кеневічаў.

Паходжанне і сям’я

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Казіміравіча Кеневіча, пінскага ротмістра (упам. 1778—1783), дэпутата (1789) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і яго жонкі-шляхцянкі Марыі Лазарэвіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Адынец, ад якой меў дзяцей:

  • 1) Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863), удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831). Жонка: Фяліцыя Скрашэўская.
  • 2) Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884), мазырскі павятовы харунжы. Жонка: Кацярына Ігнатаўна Горват (1807—1891);
  • 3) Александрына Антонаўна Кеневіч. Муж: Зяновіч;
  • 4) Іпаліт Антонавіч Кеневіч (к.1791—1857). Жонка: Паўліна Прыбора;
  • 5) дачка;
  • 6) (?) яшчэ адна дачка.

Служба

Выбіраўся на пасаду мазырскага павятовага суддзі (1805—1808). Разбіраў у судзе Мазырскага павета зямельныя спрэчкі шляхты.

Маёнтак

Родавым гняздом быў маёнтак Дараў (Дарава) у Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Быў уласнікам вёскі Вугалец (150 рэвізскіх душ) і трымальнік застаўнога маёнтка Юркевічы (134 душы) ад князя Радзівіла.

Сядзіба Кеневічаў у маёнтку Жамыслаўль, малюнак 1812 г. Мастак Альбрэхт Адам.

У 1806 г. купіў у Юзафа Шчыта маёнтак Жамыслаўль у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, але ўжо 4 студзеня 1807 г. прадаў яго Якубу Геранімавічу Умястоўскаму (?—1809).

23 красавіка 1807 г. Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі купілі за 333 тыс. польскіх злотых у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх) буйны маёнтак Снядынь (Снядзін), які 14 мая 1808 г. набыўцы падзялілі паміж сабой: мазырскі падсудак Казімір Рудзяеўскі атрымаў маёнткі Махнавічы і Асавец (вёскі Асавец, Балажэвічы, Глініца, Мастовічы, Вялаўск, Майсеевічы, Манчыцы, Замошша і Рудні Астражанская і Скалодзінская), а Антон Нестар Кеневіч атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Макарычы, Турок, Вышалаў), маёнтак Снядзін (Снядзін, Мардзвін) і маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Галубіца, Капцэвічы).

Купляй значных па памеру маёнткаў вывеў сваю сям’ю са стану малазаможнай маянтковай шляхты ў буйных землеўласнікаў беларускага Палесся. Сямейнай сядзібай Антона Нестара Кеневіча стала вёска Лобча.

Пасля яго смерці пры падзеле бацькавай спадчыны яго сын Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884) атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.), Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) — маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Судзібар і інш.), Іпаліт Антонавіч Кеневіч (каля 1791 — 1857) — маёнтак Паўлінаў.

Смерць

Скончыў жыццё самагубствам у 1822 г.

Зноскі

Літаратура

  • Анішчанка, Я. К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII—XIX стст.: спісы на рус. мове / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2011. — 392 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Boniecki, А. Herbarz polski. T.X. — W-wa. 1907.
  • Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
  • Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
  • Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
  • Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Antoni Nestor Kieniewicz is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Antoni Nestor Kieniewicz
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes