Angela Nikolaevna Melnikova
Quick Facts
Biography
Анжэла Мікалаеўна Мельнікава (12 сакавіка 1969, Гомель) — беларуская літаратуразнаўца і літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Біяграфія
Нарадзілася 12 сакавіка 1969 года ў Гомелі. З адзнакай скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1991 годзе, дзе пасля засталася працаваць як выкладчык кафедры беларускай літаратуры (загадчык Іван Штэйнер), з 2000 — дацэнт, з 2019 — прафесар кафедры. У 1995 годзе скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1996), доктар філалагічных навук (2018). У 2020 годзе атрымала вучонае званне прафесара.
Навуковая дзейнасць
Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры, кампаратывістыка.
З’яўляецца членам спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый, выступае ў якасці афіцыйнага апанента і эксперта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, рэцэнзента навуковых часопісаў.
Сябра навуковай рады часопіса «Аcta Аlbaruthenica» (Варшаўскі ўніверсітэт).
Уваходзіла ў склад журы конкурсу Е. Гедройця (2019, 2021).
Удзельнік Міжнародных з’ездаў славістаў (Мінск, 2013; Бялград, 2018), Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013, 2014, 2015, 2019). У 2017 — у шорт-лісце Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Манаграфіі і асобныя выданні
- Мельнікава А. М. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. — 126 с.
- Мельнікава А. М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — 188 с.
- Мельнікава А. М. Літаратура і час: плыні, тэндэнцыі, постаці. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. — 198 c.
- Мельнікава А. М. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016. — 214 с.
Зноскі
Літаратура
- Мельникова Анжела Николаевна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Образование 2020 / [под ред. И. В. Чекалова]. Минск: Энциклопедикс, 2020. С. 144.
- Шынкарэнка В. Глыбіня сапраўднага таленту // ЛІМ, 2008.
- Шынкарэнка В. Адкрываючы новыя далягляды / Bіałorutenistyka Bіałystocka. Т. 1. 2009. С. 235—238.
- Бажок І. Навука пра літаратуру //ЛІМ, 13 красавіка 2012. С. 21.
- Чарнякевіч Ц. Мастацтва многа не бывае // Маладосць, 2012. № 4. С. 118―119.
- Siwek Beata W poszukiwaniu źródeł białoruskiej tożsamości narodowej // Roczniki Humanistyczne Tom LXVII, zeszyt 7. 2019. Р.233-237.
- Кісліцына Г. Каардынаты беларушчыны // ЛІМ, 24 сакавіка 2017. С. 6.
- Шаўлякова І. Дух класічнасці супраць бостваў дробязей: літаратурасофія ў часы шоуцэнтрызму // Полымя, 2017. № 4. С. 108—114
Спасылкі
- Мельнікава Анжэла Мікалаеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профіль Анжэлы Мельнікавай у Google Акадэміі
- Профіль Анжэлы Мельнікавай на сайце ГДУ імя Ф.Скарыны
- Публікацыі Анжэлы Мельнікавай на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі