peoplepill id: alyaksey-filipenka
AF
Belarus Russia
7 views today
7 views this week
Alyaksey Filipenka

Alyaksey Filipenka

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Alexei Filipenko
Gender
Male
Place of birth
Čačersk District, Belarus
Place of death
Kaliningrad, Russia
Age
32 years
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксей Апанасавіч Філіпенка (27 сакавіка 1925, Гомельская вобласць — 21 жніўня 1957) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, стралок; кулямётчык 457-га стралковага палка 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі, яфрэйтар.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 красавіка 1925 ў вёсцы Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус.

Скончыў 7 класаў. У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1943 года. Член ВКП/КПСС з 1944 года. Змагаўся з варожымі захопнікамі на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі і ў разгроме нямецка-варожай групоўкі ва Усходняй Прусіі.

Стралок 457-га стр. палка яфрэйтар Аляксей Філіпенка у ноч на 24 лютага 1944 года ў баі за вёску Вялікая Канапліца Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі адным з першых уварваўся ў варожую траншэю, знішчыў агнявую кропку гранатамі і ўзяў у палон гітлераўца.

1 сакавіка 1944 г. падчас захопу вышыні каля шашы Вярычаў — Азяраны, на поўнач ад горада Рагачоў Гомельскай вобласці, уварваўшыся ў траншэю, знішчыў афіцэра. Рызыкуючы жыццём, вынес з нейтральнай паласы параненага камандзіра.

Загадам па 129-й стралковай дывізіі ад 12 красавіка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Аляксей Апанасавіч Філіпенка ордэнам Славы 3-й ступені.

28 чэрвеня 1944 года яфрэйтар Аляксей Філіпенка, удзельнічаючы ў ліквідацыі акружанага праціўніка каля вёскі Букіна, размешчанай у сямі кіламетрах на поўнач ад горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі, у баі знішчыў агнём з аўтамата больш за дзесятак праціўнікаў.

Загадам па 3-й арміі ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Аляксей Філіпенка Апанасавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Кулямётчык 457-га стр. палка яфрэйтар Аляксей Філіпенка у перыяд з 14 студзеня па 25 лютага 1945 года ў баях ва Усходняй Прусіі шмат разоў праяўляў адвагу, смеласць і мужнасць.

22 лютага 1945 года ў раёне населенага пункта Ліліенталя, размешчанага ў чатырох з паловай кіламетрах на паўночны захад ад польскага горада Пененжна, удзельнічаў у адбіцці пяці контратак праціўніка. Замяніў выбыўшага са строю камандзіра ўзвода і кіраваў боем да выканання баявой задачы. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Аляксей Апанасавіч Філіпенка ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

У 1947 годзе малодшы сяржант Філіпенка А. А. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Калінінград — абласным цэнтры Калінінградскай вобласці. Памёр 21 жніўня 1957 года. Пахаваны ў вёсцы Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. Аляксей Апанасавіч Філіпенка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.

Спасылкі

Алексей Афанасьевич Филипенко на сайце «Героі краіны»

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alyaksey Filipenka is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Alyaksey Filipenka
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes